Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Врс 2014

Кіраўнік Нацбанка высока ацэньвае супрацоўніцтва Беларусі і ЕБРР

Кіраўнік Нацбанка высока ацэньвае супрацоўніцтва Беларусі і ЕБРР

26 верасня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова высока ацэньвае ўзровень супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) і Рэспублікай Беларусь. Аб гэтым яна заявіла сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі Савета дырэктараў ЕБРР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"І Нацыянальны банк Беларусі, і ўрад нашай краіны падтрымліваюць тыя адносіны, якія склаліся паміж Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Рэспублікай Беларусь. І хацела б выказаць словы ўдзячнасці за тую падтрымку - фінансавую, крэдытную, якую банк аказвае нашай эканоміцы", - адзначыла Надзея Ермакова.

Паводле слоў кіраўніка Нацбанка, за час супрацоўніцтва ЕБРР выдзеліў Беларусі фінансавых рэсурсаў на 1,5 млрд еўра. "Гэта праекты па будаўніцтве дарог, мадэрнізацыі энергетыкі, павышэнні энергаэфектыўнасці прадпрыемстваў. І што вельмі важна для нашай краіны - падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, які сёння актыўна развіваецца", - канстатавала Надзея Ермакова.

Да знакавых Надзея Ермакова аднесла інвестыцыйныя праекты ў сферы дрэваапрацоўкі (завод "Кронаспан"), вытворчасці напіткаў (піваварні "Хайнекен") і рухомага саставу (ААТ "Штадлер Мінск").

"Вядома, мы цэнім і тую падтрымку, якая аказваецца і Нацыянальнаму банку, і органам кіравання ў сферы структурных пераўтварэнняў", - падкрэсліла Надзея Ермакова.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця створаны ў 1991 годзе, з'яўляецца буйнейшым інвестарам у рэгіёне і акрамя выдзялення ўласных сродкаў прыцягвае значныя аб'ёмы прамых замежных інвестыцый. З дапамогай сваіх інвестыцый ЕБРР садзейнічае правядзенню структуных і галіновых рэформ; развіццю канкурэнцыі, прыватызацыі і прадпрымальніцтва; умацаванню фінансавых арганізацый і прававых сістэм; развіццю неабходнай інфраструктуры для падтрымкі прыватнага сектара; укараненню надзейна працуючай сістэмы карпаратыўнага кіравання, у тым ліку і ў мэтах вырашэння прыродаахоўных праблем.

Рэспубліка Беларусь стала членам ЕБРР у 1992 годзе і мае 6002 акцыі ЕБРР на суму 60,02 млн еўра, што складае 0,2 працэнта ад статутнага капіталу банка. На працягу апошніх гадоў супрацоўніцтва характарызуецца паступальным і ўзважаным рухам наперад. Аб'ём аперацый ЕБРР у 2013 годзе дасягнуў рэкорднага ўзроўню - 255 млн еўра. На працягу студзеня-жніўня 2014 года сума асвоеных сродкаў склала амаль 161 млн еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс