VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Кст 2017

Краўчанка: Беларуска-турэцкія адносіны развіваюцца плённа і дынамічна

Краўчанка: Беларуска-турэцкія адносіны развіваюцца плённа і дынамічна

31 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-турэцкія адносіны развіваюцца плённа і дынамічна. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 30 кастрычніка на мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята Турцыі - Дня Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што гэта дата сімвалізуе не толькі набыццё краінай незалежнасці, але таксама адзінства турэцкага народа, яго адказнасць за сучаснасць і за будучыню радзімы. "Мы з глыбокай павагай ставімся да імкнення турэцкага кіраўніцтва забяспечыць бяспеку і дабрабыт сваёй нацыі, а таксама імкнення пашыраць партнёрскія адносіны з іншымі краінамі. Мы ўпэўнены, што Турцыя будзе і ў далейшым уносіць важкі ўклад у барацьбу з міжнародным тэрарызмам і ва ўмацаванне бяспекі", - сказаў Алег Краўчанка.

Ён таксама канстатаваў, што Беларусь з першых дзён устанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі 25 гадоў таму надае вялікае значэнне развіццю партнёрскіх кантактаў з дружалюбнай Турцыяй ва ўсіх сферах.

"Беларуска-турэцкія адносіны - гэта не толькі супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў, але ў першую чаргу і добрыя кантакты паміж нашымі народамі, - лічыць намеснік міністра. - Менавіта атмасфера дружбы і шчырай падтрымкі, а таксама агульныя каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць беларускі і турэцкі народы, вызначаюць нашы міждзяржаўныя адносіны".

Намеснік міністра акцэнтаваў увагу на важнасці афіцыйнага візіту ў Мінск прэзідэнта Турцыі, які адбыўся ў лістападзе 2016 года, а таксама актыўным абмене беларуска-турэцкімі дэлегацыямі.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турцыі ў Беларусі спадарыня Кезбан Нілвана Дарама выказала меркаванне, што візіт Прэзідэнта Турцыі ў Мінск сімвалізаваў новую ступень беларуска-турэцкага ўзаемадзеяння і даў магчымасць актывізаваць усебаковыя кантакты паміж дзвюма дзяржавамі. Яна падкрэсліла, што вынікі 25-годдзя беларуска-турэцкіх дыпламатычных адносін сведчаць аб добрым развіцці супрацоўніцтва і аб вялікіх перспектывах далейшага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Турцыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход