У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Ліп 2016

Ярмоленка: Кодэкс аб культуры зацвердзіў законны статус мецэнацтва, замацаваўшы рэальна існуючую з'яву

Ярмоленка: Кодэкс аб культуры зацвердзіў законны статус мецэнацтва, замацаваўшы рэальна існуючую з'яву

27 ліпеня, Мінск /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Кодэкс Беларусі аб культуры зацвердзіў законны статус спонсарства і мецэнацтва, замацаваўшы тым самым рэальна існуючую з'яву. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА народны артыст Беларусі мастацкі кіраўнік ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка.

Паводле яго слоў, зацвярджэнне такой нормы ў Год культуры мае сімвалічнае значэнне. Беларусь доўга ішла да гэтага, і сёння асабліва радасна, што дастойная павагі з'ява атрымала належную па праву ўвагу.

У Беларусі многія культурныя праекты ажыццяўляюцца цалкам за кошт спонсарскай дапамогі, але паняцця "спонсар культуры" і "мецэнат культуры" ўведзены як юрыдычныя тэрміны ўпершыню. Гэта сведчанне таго, што дзяржава бачыць і заўважае людзей, якія робяць ёй крок насустрач, адзначыў Анатоль Ярмоленка.

Народны артыст Беларусі не прымаў удзел у стварэнні Кодэкса аб культуры, але як законапаслухмяны грамадзянін і творчы работнік уважліва азнаёміўся з праектам дакумента, які быў прадстаўлены на грамадскае абмеркаванне, і валодае гэтым матэрыялам.

На думку Анатоля Ярмоленкі, Кодэкс аб культуры - вельмі карысны звод законаў, у якім сабраны ўсе нормы, што датычацца сферы. Цяпер яны пад рукой і ў адным зборніку, што значна аблягчае іх пошук, адзначыў ён.

Пры гэтым мастацкі кіраўнік ансамбля "Сябры" лічыць, што жыццё ўнясе свае карэктывы, і пазней з'явяцца падзаконныя акты, якія будуць адшліфоўваць кодэкс.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы 25 ліпеня падпісаў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры. Кодэкс аб культуры распрацаваны ўпершыню і не мае аналагаў на постсавецкай прасторы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску