28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту будзе ключавой падзеяй вясенняй сесіі. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Папярэдне Пасланне запланавана на 19 красавіка", - сказаў спікер.
Пасля паслання Прэзідэнта дэпутаты плануюць вызначыцца з парадкам дня чарговай сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Для яе напаўнення неабходна прааналізаваць работу, праведзеную сходам раней, дадаў Уладзімір Андрэйчанка. Чакаецца, што саюзныя парламентарыі збяруцца ў Мінску на сесіі 17 чэрвеня.