У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Крс 2016

Кларк: Пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС рэгіёны Беларусі адраджаюцца ў сацыяльна-эканамічным плане

Кларк: Пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС рэгіёны Беларусі адраджаюцца ў сацыяльна-эканамічным плане

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС рэгіёны Беларусі адраджаюцца ў сацыяльна-эканамічным плане. Аб гэтым заявіла сёння журналістам намеснік Генеральнага сакратара ААН, адміністратар Праграмы развіцця ААН Хелен Кларк пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі памяці Рут Уолер у мінскай сярэдняй школе нумар 130, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Два гады таму я наведала Беларусь і выязджала ў рэгіёны, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Я на свае вочы пераканалася ў тым, як населеныя пункты адраджаюцца ў сацыяльна-эканамічным плане", - сказала Хелен Кларк.

Яна дадала, што апошнія дзесяць гадоў ПРААН выступала каардынатарам па аказанні тэхнічнай дапамогі Беларусі. "Гэта работа была б немагчыма без цеснага супрацоўніцтва з урадам Беларусі", - адзначыла адміністратар ПРААН.

Хелен Кларк падзякавала Беларусі за тыя шматлікія мерапрыемствы, якія праводзіць краіна ў гонар 30-й гадавіны з дня чарнобыльскай катастрофы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс