Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Жнв 2014

Кіяндзі: Малайзія спадзяецца на падтрымку Беларусі на выбарах непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН

Кіяндзі: Малайзія спадзяецца на падтрымку Беларусі на выбарах непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН

19 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Малайзія спадзяецца на падтрымку Беларусі на выбарах непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН. Аб гэтым заявіў намеснік спікера Палаты прадстаўнікоў Парламента Малайзіі, кіраўнік малайзійска-беларускай парламенцкай групы дружбы Рональд Кіяндзі 19 жніўня на сустрэчы ў Мінску з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рональд Кіяндзі адзначыў важнасць развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва з Беларуссю і асабліва падкрэсліў ролю міжпарламенцкіх кантактаў. Ён расказаў, што малайзійская дэлегацыя прыбыла ў складзе пяці парламентарыяў, якія знаёмяцца з Беларуссю.

На думку Рональда Кіяндзі, у час сустрэч і перагавораў у беларускай сталіцы ўдасца вызначыцца з новымі вектарамі далейшага развіцця беларуска-малайзійскіх сувязей. А пасля прыезду ў Малайзію плануецца пасяджэнне малайзійска-беларускай парламенцкай групы дружбы, на якім будуць падведзены вынікі візіту ў Беларусь і замацаваны новыя дамоўленасці.

"Паміж нашымі краінамі ўстанавіліся добрыя сувязі, у нас агульныя мэты і задачы ў супрацоўніцтве, якое мы ўзаемна зацікаўлены развіваць", - заўважыў намеснік спікера Палаты прадстаўнікоў парламента Малайзіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі