У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Ліп 2017

КДК: Сусветны вопыт барацьбы з эканамічнымі злачынствамі запатрабаваны ў Беларусі

КДК: Сусветны вопыт барацьбы з эканамічнымі злачынствамі запатрабаваны ў Беларусі

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны вопыт барацьбы з эканамічнымі злачынствамі запатрабаваны ў Беларусі, паведаміў журналістам начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Вячаслаў Андрухоў перад пачаткам міжнароднага семінара TAIEX, арганізаванага ДФР КДК сумесна з Еўрапейскай камісіяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Вячаслава Андрухова, сумесная работа дае магчымасць выпрацаваць меры па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці ў гэтай сферы. Акрамя таго, такія мерапрыемствы садзейнічаюць устанаўленню прамых кантактаў паміж дзяржорганамі, што дазваляе аператыўна рэагаваць у выпадку выяўлення транснацыянальных злачынных груповак.

"Некаторыя краіны маюць значны вопыт у пытаннях процідзеяння карупцыі, і гэты перадавы вопыт мы прыўносім у сваю аператыўную работу", - адзначыў прадстаўнік Камітэта дзяржкантролю.

Дырэктар Цэнтральнага бюро па арышце і канфіскацыі Бельгіі Жан Мішэль ВерэстДырэктар Цэнтральнага бюро па арышце і канфіскацыі Бельгіі Жан Мішэль Верэст лічыць важным такі абмен ведамі і методыкамі, паколькі спыненне карупцыйных злачынстваў - актуальная задача для еўрапейскага рэгіёна. "Трэба сумесна змагацца з гэтымі з'явамі, якія наносяць істотны ўрон эканоміцы краін. Гэта агульны выклік, агульная праблема", - сказаў эксперт.

Міжнародныя семінары TAIEX, арганізаваныя Дэпартаментам фінансавых расследаванняў сумесна з Еўрапейскай камісіяй, праводзяцца ў Мінску ўжо трэці год па розных тэматыках. У бягучым годзе ў цэнтры ўвагі карупцыйныя правапарушэнні ў эканамічнай і фінансавай сферах. Еўрасаюз на сустрэчы прадстаўляюць спецыялісты з Літвы, Польшчы, Фінляндыі, Бельгіі. Яны раскажуць аб спосабах і метадах барацьбы з эканамічнымі злачынствамі і процідзеяння карупцыйным праявам у ЕС. З боку Беларусі ў мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі органаў фінансавых расследаванняў, прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце.

На семінары прадстаўлены вопыт Беларусі па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галінах процідзеяння карупцыі, папярэдняга расследавання па крымінальных справах аб фактах карупцыйных злачынстваў у эканамічнай сферы. Асноўны акцэнт зроблены на мінімізацыю карупцыйных рызык пры правядзенні закупак тавараў, работ і паслуг за кошт дзяржаўных сродкаў, паколькі менавіта гэта дзейнасць разглядаецца органамі фінансавых расследаванняў у якасці адной з найбольш схільных да карупцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс