Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Крс 2014

Казахстан лічыць пераадольнымі існуючыя рознагалоссі на шляху стварэння ЕАЭС

Казахстан лічыць пераадольнымі існуючыя рознагалоссі на шляху стварэння ЕАЭС

29 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Казахстан лічыць пераадольнымі існуючыя рознагалоссі на шляху стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я за тое, каб коней не гнаць, але ёсць магчымасць укласціся ў прынятыя тэрміны і зняць усе пытанні. Мы можам дамовіцца", - упэўнены Нурсултан Назарбаеў.

Ён падкрэсліў, што асноўнае пытанне парадку дня на сённяшнім пасяджэнні - дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе. "Мы выходзім на прамую лінію падпісання дагавора, і я ўспрымаю тое, што цяпер сказаў Аляксандр Лукашэнка - большую частку шляху мы прайшлі", - адзначыў Прэзідэнт Казахстана. Паводле яго слоў, напярэдадні эксперты добра папрацавалі, і да ствараемага саюза праяўляюць ужо інтарэс іншыя партнёры.

"Я згодны, што, як мы дамаўляліся з самага пачатку, яны павінны выканаць усё, што мы прайшлі, - поўнасцю пакетам. Жаданні дзяржаў мы паважаем, і відавочна, што наш саюз іх прываблівае", - сказаў казахстанскі лідар.

Гэты год з'яўляецца годам 20-годдзя еўразійскай інтэграцыі. Аб гэтым казахстанскі лідар гаварыў і ўчора, выступаючы з лекцыяй у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. На лекцыі, на якой прысутнічалі расійскія і казахстанскія вучоныя і палітыкі, адбыўся абмен думкамі аб лёсе Еўразійскага эканамічнага саюза ў бліжэйшыя 15-20 гадоў.

Як падкрэсліў Нурсултан Назарбаеў, неабходна разглядаць прыярытэтныя напрамкі гэтай стратэгіі. На сённяшняй сустрэчы "тройкі" трэба падрабязна абмеркаваць усе пытанні, у тым ліку рознагалоссі па праекце дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. "Цяпер увага грамадскасці як унутры краін, так і за мяжой накіравана на гэта, - сказаў Нурсултан Назарбаеў. - Трэба ўважліва паглядзець і захаваць усе прававыя аспекты, інтарэсы нашых дзяржаў".

Паводле слоў Прэзідэнта Казахстана, праведзена немалая работа па найбольш значных пытаннях, прадугледжаных у пераходныя перыяды. "Усе гэтыя пытанні мы абмяркоўвалі, ствараючы Мытны саюз і пры фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы. Лічу, нашы эксперты з камісіі працавалі і паставілі нам пытанні, па якіх яны не дамовіліся, і мы сёння па-таварыску, як заўсёды, абмяркуем кожны пункт і будзем вырашаць, што нам рабіць", - сказаў Нурсултан Назарбаеў.

Казахстанскі лідар выказаў упэўнненасць, што ўдасца знайсці кансэнсус па ўсіх існуючых пытаннях і ў выніку дамовіцца, прыняць пэўныя рашэнні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі