Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Май 2014

Катар зацікавіўся беларускім вопытам арганізацыі буйных спартыўных турніраў

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі адбылася афіцыйная сустрэча вышэйшых беларускіх спартыўных функцыянераў з генеральным сакратаром Катарскага алімпійскага камітэта шэйхам Саудам бен Абдулрахманам аль-Тані і катарскай дэлегацыяй у рамках афіцыйнага візіту ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сустрэчы, прымеркаванай да правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі, з беларускага боку прынялі ўдзел першы віцэ-прэзідэнт НАК Ігар Рачкоўскі, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, памочнік Прэзідэнта Беларусі па пытаннях спорту, фізічнай культуры і развіцця турызму Максім Рыжанкоў і іншыя прадстаўнікі спартыўнай сферы.

"Мой калега нядаўна быў у Мінску і расказваў, што ў Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца спорту. Я сачыў за зімовай Алімпіядай і ведаю аб поспехах беларускіх спартсменаў. Дарэчы, віншую вас з перамогамі. Я вырашыў прыляцець да вас, каб асабіста пераканацца ў вашым стаўленні да спорту. Ужо ў аэрапорце ўбачыў, што спартыўны складальнік вельмі важны для вашай дзяржавы. Я ўяўляю, колькі намаганняў вы прыклалі, каб арганізаваць чэмпіянат, але гэта вельмі добра. Я ўражаны", - прызнаўся Сауд бен Абдулрахман аль-Тані.

Бакі разгледзелі пытанні супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі, дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту ў Беларусі, аб арганізацыі і правядзенні ЧС-2014 і перспектывах супрацоўніцтва паміж краінамі ў галіне спорту. Катарская дэлегацыя азнаёміцца са спартыўнымі аб'ектамі беларускай сталіцы: "Мінск-Арэнай", стралковым комплексам "Спортынгклуба", РЦАП коннага спорту і конегадоўлі ў пасёлку Ратамка. Сёння госці з Катара наведаюць гульню хакейных зборных Беларусі і Швецыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі