Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Сак 2020

Касцевіч: жанчын у ІТ і сферы ІКТ ужо больш за 40 працэнтаў

Касцевіч: жанчын у ІТ і сферы ІКТ ужо больш за 40 працэнтаў
У беларускім ПВТ. Фота з архiва

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працэнт занятасці жанчын у Беларусі крыху вышэйшы, чым у мужчын, жанчыны таксама актыўна асвойваюць такую новую сферу, як ІТ і напрамкі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ). Аб гэтым у эфіры праграмы "Маркаў. Нічога асабістага" на АНТ расказала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе БЕЛТА.

"Калі глядзець у цэлым на эканоміку, то ў нас ёсць дзве асноўныя сферы - сфера вытворчасці і сфера паслуг. І як ва ўсім свеце, жанчыны - у паслугах. Пры гэтым ёсць асобныя галіны, дзе доля жанчын больш за 80 працэнтаў, але мы разумеем, што гэтыя межы пачынаюць сцірацца. Ёсць такая новая цікавая галіна, якая стала ў нас актыўна развівацца, - гэта ІКТ (інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі), ІТ-сфера. Калі паглядзець, то там ужо больш за 40 працэнтаў жанчын. Гэта тое, чаго раней мы не назіралі", - сказала Ірына Касцевіч.

У цэлым, паводле яе слоў, агульны ўзровень беспрацоўя, разлічанага па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы, складае 4,2 працэнта, але пры гэтым сярод жанчын гэты паказчык - 3,1 працэнта, а сярод мужчын - 5,2 працэнта. Пры пошуку работы жанчына хутчэй прымае рашэнне, паколькі яна больш адказная ў пытаннях фінансавай незалежнасці, лічыць Ірына Касцевіч.

"Калі гадоў сем таму ў беспрацоўя было жаночае аблічча, то цяпер гэта не так, - з гонарам адзначыла міністр. - Згодна са статыстыкай за 2019 год, у нас 213 тыс. беспрацоўных, якія хацелі б працаваць і знаходзяцца ў пошуку работы. 38 працэнтаў з іх - гэта жанчыны. Толькі 38 працэнтаў".

Таксама Ірына Касцевіч расказала аб тых забароненых для жанчын прафесіях, якія ў бліжэйшым будучым могуць стаць для іх даступнымі з-за зніжэння нагрузкі і небяспекі для рэпрадуктыўнага здароўя. Сярод іх вадзіцель грузавога аўтамабіля, аператар па лесанарыхтоўках. "Ёсць такі тэрмін - "пазітыўная дыскрымінацыя". І ў гэтай сітуацыі, на мой погляд, гэта менавіта пазітыўная дыскрымінацыя, - растлумачыла міністр. - Мы разумеем, што мяняюцца тэхналогіі, мяняецца вытворчасць, сродкі індывідуальнай аховы. І ёсць прафесіі, якія пераходзяць на ўзровень аўтаматызацыі".

Апошні раз у Беларусі пераглядалі пералік цяжкіх работ і работ са шкоднымі або небяспечнымі ўмовамі працы, на якіх забараняецца прымяненне працы жанчын, у 2014 годзе. Тады гэты спіс скараціўся з 252 да 182 пазіцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі