У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліс 2015

Карыч: Палітыка Прэзідэнта Беларусі накіравана на дружбу і супрацоўніцтва з усімі краінамі

6 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Палітыка Прэзідэнта Беларусі накіравана на дружбу і супрацоўніцтва з усімі краінамі. Важнасць гэтага адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА ганаровы консул Беларусі ў Бялградзе, старшыня групы дружбы Сербія - Беларусь у сербскім парламенце Драгамір Карыч, які прысутнічаў на інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі.

Сербскі госць падкрэсліў, што дружба паміж Беларуссю і Сербіяй з кожным годам умацоўваецца. На яго думку, трэба наладжваць яшчэ больш цесныя адносіны і нарошчваць гандлёва-эканамічны абарот. Ён сказаў, што па выніках бягучага года гэты паказчык павінен скласці каля $300 млн. Пастаўлена задача нарасціць яго да паўмільярда долараў.

Драгамір Карыч таксама сказаў, што ёсць усе падставы для таго, каб палепшыліся адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Паводле яго слоў, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі па вельмі высокіх еўрапейскіх стандартах. "Я прысутнічаў у ходзе выбарчай кампаніі на многіх участках, і было прыемна бачыць, якім святам з'яўляюцца выбары для беларускіх людзей", - падкрэсліў Драгамір Карыч.

На яго думку, Беларусь - добры і надзейны партнёр для еўрапейскіх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс