У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Снж 2016

Карчэўскі: Мінск прадэманстраваў, што можа ўнесці ўклад у забеспячэнне стабільнасці і бяспекі ў Еўропе

Карчэўскі: Мінск прадэманстраваў, што можа ўнесці ўклад у забеспячэнне стабільнасці і бяспекі ў Еўропе

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск прадэманстраваў, што можа ўнесці ўклад у забеспячэнне стабільнасці і бяспекі ў Еўропе. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" заявіў маршалак Cената Польшчы Станіслаў Карчэўскі, паведамляе БЕЛТА.

"Мінск у апошнія гады прадэманстраваў, што ён можа ўнесці ўклад у забеспячэнне стабільнасці і бяспекі ў гэтай частцы Еўропы. Я асабіста шкадую, што не ўсе дамоўленасці мінскіх пагадненняў, якія датычацца канфлікту ва Украіне, выконваюцца, але я ўпэўнены, што калі б такіх дамоўленасцей не было наогул, то было б намнога горш", - лічыць Станіслаў Карчэўскі.

Паводле яго слоў, Беларусь паказвае, што пэўная мадэль стыку культур, сустрэчы Усходу і Захаду, можа рэалізоўвацца гарманічна і без канфліктаў. "Беларусі важна ўмела карыстацца гэтымі козырамі ў сваёй міжнароднай і рэгіянальнай дзейнасці", - дадаў маршалак Cената Польшчы.

Адказваючы на пытанне аб сваім стаўленні да ідэі "інтэграцыі інтэграцый", ён сказаў, што супрацоўніцтва і інтэграцыя з'яўляюцца каштоўнасцямі. "У ЕС да гэтага часу прытрымліваліся прынцыпу: як мага больш інтэграцыі, ні ў якім разе не менш, але ў такіх умовах, як цяпер, трэба быць гібкім, - лічыць Станіслаў Карчэўскі. - Я аддаю перавагу такому падыходу: супрацоўнічаць там, дзе гэта магчыма і карысна, але не лічыць гэта пытанне догмай. Самым важным з'яўляецца чалавек, што, дарэчы, наколькі я ведаю, часта паўтарае Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Мне таксама такі падыход вельмі блізкі".

На думку Станіслава Карчэўскага, патрэбны гісторыі поспеху, якія пакажуць, што беларуска-польскія сустрэчы - гэта не толькі кантакты і візіты, але і рэальныя выгады і вынікі для грамадзян дзвюх краін. "Галоўным пунктам майго візіту ў Мінск з'яўляецца ратыфікацыя Саветам Рэспублікі падпісанага летам пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, - расказаў ён. - Яно прыносіць рэальную карысць і адкрывае магчымасці для абодвух бакоў. У ім рэгулюецца, напрыклад, пытанне прыбыцця польскіх настаўнікаў у Беларусь, але і даецца шанц стварэння маладзёжнага абмену паміж нашымі краінамі або паглыблення супрацоўніцтва паміж ВНУ. Мы думаем таксама аб сумесных эканамічных праектах".

Маршалак сената Польшчы таксама дадаў, што ў сучасным свеце асновай любой інтэграцыі з'яўляецца перш за ўсё эканоміка. "Некалькі сумесных паспяховых дзелавых праектаў зблізяць нашы краіны больш, чым сотні слоў. Такая логіка сучасных міжнародных адносін. Патрэбна толькі паслядоўна ўвасабляць яе ў жыццё", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс