Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Сак 2020

Каранік: Беларусь выконвае рэкамендацыі СААЗ і трымае сітуацыю з каранавірусам пад кантролем

Каранік: Беларусь выконвае рэкамендацыі СААЗ і трымае сітуацыю з каранавірусам пад кантролем
Уладзімір Каранік. Фота з архіва

17 сакавіка, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Беларусь у поўным аб'ёме выконвае рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя наконт процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса. Сітуацыя з гэтым захворваннем у краіне застаецца кантралюемай. Аб гэтым заявіў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

Адказваючы на пытанне, ці выканала Беларусь рэкамендацыі, якія атрымлівала ад СААЗ, міністр сказаў: "Больш як хто іншы".

Паводле яго слоў, СААЗ падрыхтавала афіцыйную заяву наконт гэтага, у бліжэйшы час яна будзе распаўсюджана ў СМІ. "СААЗ піша, што цалкам падтрымлівае нашы намаганні і лічыць іх найбольш эфектыўнымі, што закрыццё граніц не з'яўляецца эфектыўнай мерай", - адзначыў Уладзімір Каранік.

Ён падкрэсліў, што сітуацыя з каранавірусам у Беларусі на гэты момант застаецца кантралюемай, ніякага ўсплёску захваральнасці няма. "За мінулыя суткі ні аднаго новага выпадку не было зафіксавана, і частка пацыентаў дадаткова рыхтуецца да выпіскі, таму што ў іх атрыманы першыя адмоўныя тэсты", - удакладніў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Што датычыцца дадатковых мер, то цяпер гэта тэма абмяркоўваецца, у хуткім часе яны будуць прыняты. "Гэта будуць меры, накіраваныя на недапушчэнне завозу. Мы разумеем, што ў нашых суседзяў сітуацыя не вельмі добрая, таму мы дадаткова мінімізуем рызыку завозу да нас", - растлумачыў Уладзімір Каранік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі