У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Ліс 2018

Канцэпцыя лічбавай трансфармацыі адукацыі распрацавана ў Беларусі

Канцэпцыя лічбавай трансфармацыі адукацыі распрацавана ў Беларусі

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэпцыя лічбавай трансфармацыі адукацыі распрацавана ў Беларусі, паведаміла сёння журналістам першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава перад адкрыццём ІІ Міжнароднай навукова-тэхнічнай выстаўкі-форуму "Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі распрацавана канцэпцыя лічбавай трансфармацыі адукацыі. Цяпер яна знаходзіцца на абмеркаванні. Спадзяёмся, што да канца года пачнём яе ўкараняць", - сказала Ірына Старавойтава.

Паводле яе слоў, размова ідзе аб з'яўленні новых спецыяльнасцей і ўмацаванні пазіцый дыстанцыйнай адукацыі на ўзроўні вышэйшай школы. "За апошнія 5 гадоў у сферы вышэйшай адукацыі ў нас з'явілася 30 новых спецыяльнасцей IT-профілю. Умацаванне пазіцый дыстанцыйнай адукацыі - таксама важнейшае пытанне, паколькі гэта не толькі стварэнне адпаведнай інфраструктуры, але і новыя методыкі, новыя адукацыйныя падыходы навучання. Дыстанцыйная адукацыя - гэта не проста чытанне лекцый па тэлевізары, гэта зусім іншы тэхналагічны падыход", - адзначыла першы намеснік міністра.

ІІ Міжнародная спецыялізаваная навукова-тэхнічная выстаўка-форум "Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі" будзе працаваць у Мінску 28-30 лістапада. Форум прызначаны садзейнічаць эфектыўнаму выкарыстанню і развіццю інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, прыцягненню ўвагі грамадскасці да працэсу лічбавай трансфармацыі адукацыі, а таксама ўстанаўленню дзелавых кантактаў і пашырэнню міжрэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва адукацыі.

Упершыню выстаўка-форум праходзіла ў Беларусі ў 2017 годзе і сабрала больш за 3 тыс. удзельнікаў. Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства адукацыі і ГІАЦ Мінадукацыі. Галоўнымі інавацыйнымі партнёрамі з'яўляюцца Парк высокіх тэхналогій і IT-Academy.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс