Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Mar 2014

Канстытуцыя Беларусі адпавядае лепшым сусветным стандартам

Канстытуцыя Беларусі адпавядае лепшым сусветным стандартам

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канстытуцыя Беларусі адпавядае лепшым сусветным стандартам. Такое меркаванне сёння журналістам выказала член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Вольга Палітыка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У беларускай Канстытуцыі замацаваны асноўныя правы і абавязкі грамадзян. "Гэтыя правы сапраўды гарантуюцца і выконваюцца. Гэта вялікае дасягненне нашай дзяржавы", - падкрэсліла Вольга Палітыка. Дэпутат адзначыла, што гісторыя парламентарызму ў Беларусі з улікам тых дзяржаў, якія існавалі на яе тэрыторыі, налічвае шмат стагоддзяў. "Мы можам іншых павучыць і дэмакратыі, і канстытуцыйнаму праву", - дадала парламентарый.

Вольга Палітыка прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння пашпартоў школьнікам, якая прайшла ў Авальнай зале Дома ўрада. Разам з дэпутатамі Генадзем Пальчыкам і Сяргеем Дудкіным яна расказала маладым людзям аб гісторыі беларускага парламентарызму, структуры і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў. Разам з пашпартам юныя грамадзяне атрымалі і падарунак - Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Парламентарый выказала ўпэўненасць, што ўрачыстая цырымонія школьнікам запомніцца надоўга і гэта пасадзейнічае іх далейшаму грамадзянскаму станаўленню.

Усяго 14 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі, з дня прыняцця якой у гэтым годзе спаўняецца 20 гадоў, у Палаце прадстаўнікоў пашпарты атрымаюць каля 100 навучэнцаў з Баранавіч, Уздзенскага раёна Мінскай вобласці, Фрунзенскага раёна Мінска. Сустрэчы ініцыіравалі дэпутаты, якія прадстаўляюць гэтыя рэгіёны ў парламенце: Вольга Палітыка, Уладзіслаў Цыдзік, Міхаіл Савановіч. У ліку запрошаных выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, хлопцы і дзяўчаты, якія праявілі сябе ў грамадскім і спартыўным жыцці школ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі