Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Врс 2018

Кангрэс у Мінску стане важным этапам у развіцці міжнароднага касмічнага супрацоўніцтва - Гусакоў

Кангрэс у Мінску стане важным этапам у развіцці міжнароднага касмічнага супрацоўніцтва - Гусакоў

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 31-ы міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў стане важным этапам у развіцці міжнароднага касмічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў заявіў 10 верасня на цырымоніі адкрыцця кангрэса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння на цырымоніі адкрыцця прысутнічаюць легендарныя касманаўты і астранаўты з розных краін свету, высокія замежныя госці, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, нацыянальных касмічных агенцтваў, беларускія вучоныя, інжынеры і студэнты. Выказваем надзею, што 31-ы міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў стане важным этапам у развіцці навуковага і інавацыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі і забяспечыць фарміраванне новых узаемавыгадных праграм і праектаў у касмічнай сферы", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Тэма кангрэса - "Мы ствараем касмічную будучыню". Цырымонія адкрыцця праходзіць сёння ў НВЦ "Белэкспа". У павільёне разгарнулася экспазіцыя на тэму асваення космасу. Госці могуць азнаёміцца з гісторыяй Беларусі, яе поспехамі ў галіне касмічных даследаванняў.

Ініцыятыва Беларусі аб правядзенні міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў-2018 у Мінску была адобрана на пасяджэнні Выканаўчага камітэта асацыяцыі 25-27 сакавіка 2017 года ў Тулузе (Францыя).

Асацыяцыя ўдзельнікаў касмічных палётаў - міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая створана ў 1985 годзе для абмену вопытам у галіне пілатуемых касмічных палётаў. Міжнародны кангрэс АУКП штогод збірае касманаўтаў, а таксама прадстаўнікоў навукова-даследчых устаноў і нацыянальных касмічных агенцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі