У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Крс 2017

Кандрусевіч: Правядзенне пасяджэння Савета каталіцкіх біскупаў - вялікі гонар для Беларусі

Кандрусевіч: Правядзенне пасяджэння Савета каталіцкіх біскупаў - вялікі гонар для Беларусі

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне пленарнага пасяджэння Савета Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы - вялікі гонар і адказнасць для Беларусі. Такое меркаванне выказаў 11 красавіка журналістам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта вялікі гонар для каталіцкай царквы і для ўсёй краіны, якая будзе прымаць такі маштабны форум", - заўважыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Паводле яго слоў, у Беларусь прыбудуць каля 50 біскупаў з краін Еўропы. Акрамя таго, запрашаюцца госці з іншых кантынентаў. Галоўнай тэмай маючага адбыцца пасяджэння будзе тэма моладзі.

Мерапрыемства пройдзе 28 верасня - 1 кастрычніка. Паводле слоў Тадэвуша Кандрусевіча, праграма пленарнага пасяджэння цяпер распрацоўваецца. Плануецца, што 28 верасня служба пры ўдзеле іерархаў адбудзецца ў Чырвоным касцёле, 29 верасня - у касцёле на Залатой Горцы, 30 верасня - у Мінскім Архікафедральным саборы Святога Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Удзельнікі форуму, якія застануцца на 1 кастрычніка, правядуць службы ў розных саборах Мінска.

Прэс-канферэнцыю з нагоды адкрыцця форуму правядзе кардынал з Італіі Анджэла Баньяска.

Савет Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы бярэ свой пачатак у 1965 годзе, калі ў час сустрэчы 13 кіраўнікоў нацыянальных епіскапатаў у Рыме быў заснаваны камітэт, накіраваны на развіццё магчымасцей для больш цеснага супрацоўніцтва на ўзроўні мясцовых епіскапатаў. Устаноўчы сход Савета адбыўся ў Рыме 23-24 сакавіка 1971 года. У яго склад уваходзяць 39 членаў - Канферэнцыі Біскупаў еўрапейскіх краін і некалькі іншых іерархічных структур. У час штогадовай пленарнай асамблеі праходзяць выбары месца наступнага пленарнага пасяджэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс