У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Май 2015

Камісар па правах чалавека спадзяецца ў хуткім часе наведаць Беларусь як паўнапраўнага члена Савета Еўропы

20 мая, Рыга /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Камісар па правах чалавека Савета Еўропы Нілс Муйжніекс спадзяецца ў хуткім часе наведаць Беларусь як паўнапраўнага члена Савета Еўропы. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Рызе на першай медыяканферэнцыі "Усходняга партнёрства", якая праходзіць напярэдадні саміту "Усходняга партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нілс Муйжніекс адзначыў, што перад самітам наведаў усе краіны "Усходняга партнёрства", акрамя Беларусі. "Спадзяюся, што ў хуткім часе змагу наведаць Беларусь як паўнапраўнага члена Савета Еўропы", - сказаў ён.

Першая медыяканферэнцыя на тэму "Роля СМІ ва Усходнім партнёрстве" праводзіцца па ініцыятыве Латвіі, якая старшынствуе ў ЕС, сумесна з іншымі ўстановамі "Усходняга партнёрства" і Еўракамісіі. Арганізатары надаюць вялікае значэнне гэтай сустрэчы прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі краін "Усходняга партнёрства" перад самітам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс