У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Лют 2018

Кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі праходзіць спакойна і арганізавана - Ярмошына

Кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі праходзіць спакойна і арганізавана - Ярмошына

7 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Кампанія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы 28-га склікання праходзіць спакойна і арганізавана. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што выбарчая кампанія ў Беларусі "праходзіць нядрэнна, спакойна і арганізавана". Пры гэтым яна звярнула ўвагу на змяншэнне колькасці кандыдатаў у дэпутаты. Некаторыя зняліся з перадвыбарнай гонкі, але гэта з'ява не мае масавага характару. Мінска гэта датычыцца ў меншай ступені, у сталіцы па-ранейшаму захоўваецца высокая канкурэнцыя паміж кандыдатамі ў дэпутаты.

Старшыня ЦВК растлумачыла змяншэнне колькасці прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты. "Вельмі многія кандыдаты ідуць як дубліруючыя, у іх аднолькавыя праграмы. Ідзе аб'яднанне намаганняў", - сказала яна, дадаўшы, што гэта распаўсюджаная практыка.

Нягледзячы на змяншэнне колькасці кандыдатаў, у Беларусі няма ніводнай акругі, дзе б не засталося ні аднаго прэтэндэнта на дэпутацкі мандат.

Мясцовыя выбары ў Беларусі назначаны на 18 лютага. Датэрміновае галасаванне адбудзецца з 13 па 17 лютага ўключна.

Кандыдатамі ў дэпутаты, паводле апошніх даных, было зарэгістравана больш як 22,2 тыс. чалавек. У агульнай колькасці паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс