У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Чэр 2017

Калтовіч: Дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі дае вынікі

Калтовіч: Дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі дае вынікі

22 чэрвеня, Бялград /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі на 2017-2018 гады, падпісаная ў студзені бягучага года, дае вынікі, заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч на сустрэчы з міністрам эканомікі Сербіі Горанам Кнежавічам, якая адбылася 22 чэрвеня ў Бялградзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як органы дзяржкіравання мы зрабілі ўсё для таго, каб гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі развівалася: распрацавалі і падпісалі дарожную карту, правялі бізнес-форум, абмяняліся дэлегацыямі. У адпаведнасці з дарожнай картай мы павінны былі паставіць у Бялград для абкаткі электробус. Ён ужо ў горадзе. Ведаю, што Бялград будзе праводзіць закупкі камунальнай тэхнікі. Мы зацікаўлены ў гэтым удзельнічаць", - адзначыў Уладзімір Калтовіч.

Паводле яго слоў, у рамках мерапрыемстваў, прадугледжаных дарожнай картай, у Мінск прыбыла дэлегацыя сербскага горада Кралева. "Амаль 30 кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў з Сербіі сустракаліся з кіраўнікамі дзяржорганаў Беларусі, пабывалі на беларускіх прадпрыемствах. У мяне адбылася сустрэча з мэрам горада Кралева. Такім чынам, складзеная намі дарожная карта працуе", - канстатаваў Уладзімір Калтовіч.

Таксама ён праінфармаваў сербскі бок аб цяперашняй эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і перспектывах яе развіцця, аб мерах, што прымаюцца па развіцці канкурэнцыі.

У сваю чаргу Горан Кнежавіч падкрэсліў традыцыйна дружалюбны характар адносін паміж Беларуссю і Сербіяй. "Наша з вамі важнейшая задача - каб высокі ўзровень палітычных кантактаў падмацоўваўся не менш высокім узроўнем эканамічных узаемаадносін. У нас амбіцыйная мэта - дабіцца аб'ёму тавараабароту 500 млн еўра. Пакуль гэта далёка наперадзе. Але спадзяюся, што з году ў год нам будзе ўдавацца прырастаць. Паводле нашых даных, у першым квартале тэмп росту экспарту з Сербіі склаў 112 працэнтаў, імпарту - 133 працэнты. Гэта добрыя паказчыкі, спадзяюся, будуць лепшыя", - сказаў ён. Міністр выказаў надзею, што актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі пасадзейнічаюць работа адпаведнай міжурадавай камісіі, сустаршынямі якой з'яўляюцца ён і Уладзімір Калтовіч, а таксама прамыя кантакты дзелавых колаў.

Дарожная карта ўключае больш за 50 мерапрыемстваў. Краіны дамовіліся арганізаваць чарговыя пасяджэнні міжурадавай беларуска-сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, праводзіць дзелавыя саветы па супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі, садзейнічаць арганізацыі ўзаемных паставак запатрабаванай харчовай прадукцыі. Будзе прадоўжана работа з сербскім урадам па стварэнні міжнароднага холдынга аўтакампанентаў на базе прадпрыемстваў "Белаўтагаз" і "Петар Драпшын". Разам з урадам і МУС Сербіі прадоўжыцца рэалізацыя праекта сумеснай вытворчасці і паставак пажарных машын для патрэб сербскага боку. Акрамя таго, Беларусь гатова арганізаваць пастаўкі прадукцыі ААТ "Магілёўліфтмаш", тралейбусаў МАЗ-ЭТОН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс