Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Кст 2014

Калінін: Урад Беларусі будзе ствараць усе ўмовы для развіцця транспартнага бізнесу

Калінін: Урад Беларусі будзе ствараць усе ўмовы для развіцця транспартнага бізнесу

7 кастрычніка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Урад Беларусі будзе ствараць усе ўмовы для развіцця транспартнага бізнесу ў краіне. Аб гэтым сёння на адкрыцці міжнароднай выстаўкі "Транспарт і лагістыка-2014" паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку віцэ-прэм'ера, удзельнікі форуму змогуць прыйсці да дамоўленасці, а таксама падпісаць "знакавыя і важкія кантракты для эканомікі Беларусі".

Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак у сваю чаргу заўважыў, што гэта мерапрыемства з'яўляецца выдатнай пляцоўкай для ўстанаўлення прамых кантактаў.

Паводле слоў першага намесніка міністра транспарту і камунікацый Яўгена Рагачова, Мінтранс у бягучым годзе правёў сур'ёзную работу па падрыхтоўцы гэтага штогадовага мерапрыемства. Узровень і якасць яго пастаянна павышаюцца, расце статус дэлегацый і колькасць удзельнікаў. "На выхадзе - сур'ёзныя камерцыйныя кантракты", - адзначыў першы намеснік кіраўніка ведамства.

Міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Транспарт і лагістыка-2014" і "Лагістычны інжынірынг-2014"Транспартны форум, які прадоўжыць работу ў сталіцы да 9 кастрычніка, уключае дзве міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Транспарт і лагістыка-2014", "Лагістычны інжынірынг-2014", VIII Беларускі транспартна-лагістычны кангрэс, а таксама некалькі міжнародных мерапрыемстваў, семінараў, канферэнцый і круглых сталоў.

Удзельнікі выставак прадэманструюць сучасныя транспартныя сістэмы і абсталяванне для іх, тэхналогіі і тэхніку для праектавання, будаўніцтва, рамонту і абслугоўвання розных відаў транспартных камунікацый, паслугі па перавозцы грузаў і пасажыраў, а таксама інфармацыйныя і абслуговыя сістэмы для транспарту і лагістыкі. У экспазіцыях прымаюць удзел больш як 100 кампаній з 11 краін, у тым ліку Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Ірана.

Міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Транспарт і лагістыка-2014" і "Лагістычны інжынірынг-2014"На спецыялізаваных семінарах, круглых сталах і канферэнцыях будуць прадстаўлены перспектывы развіцця транспартнай інфраструктуры Мінска, разгледжаны пытанні экалогіі і энергаэфектыўнасці на транспарце, развіццё чыгуначных грузавых перавозак на еўра-азіяцкім рынку транспартных паслуг у 2015 годзе, удасканаленне структуры авіяперавозак і транспартнага абслугоўвання ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Транспарт і лагістыка-2014" і "Лагістычны інжынірынг-2014"Гэты транспартны тыдзень сабраў кіраўнікоў і дэлегацыі профільных ведамстваў усіх краін-суседзяў Беларусі. З іх удзелам пройдуць, у прыватнасці, Міжурадавы савет дарожнікаў СНД, круглыя сталы "Перспектывы і бар'еры развіцця транспартна-лагістычнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай", "Беларуска-латвійскае ўзаемадзеянне ў галіне транспартнай лагістыкі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі