У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Ліп 2016

Калінін: Рэканструкцыя трасы М6 дасць магчымасць прыцягнуць інвестыцыі ў эканоміку Беларусі

Калінін: Рэканструкцыя трасы М6 дасць магчымасць прыцягнуць інвестыцыі ў эканоміку Беларусі

29 ліпеня, Мінская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Рэканструкцыя трасы М6 дасць магчымасць прыцягнуць інвестыцыі ў эканоміку Беларусі. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін сёння ў час урачыстай цырымоніі адкрыцця пачатку работ па рэканструкцыі аўтадарогі М6 Мінск-Гродна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта інфраструктура дасць магчымасць прыцягнуць інвестыцыі і стварыць уздоўж дарогі лагістычныя цэнтры, аб'екты прамысловай вытворчасці, сферы паслуг, надасць імпульс развіццю эканомікі", - сказаў Анатоль Калінін.

Удзел у цырымоніі прынялі кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка (СБ) у Беларусі Ян Чул Кім і першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка.

Калінін: Рэканструкцыя трасы М6 дасць магчымасць прыцягнуць інвестыцыі ў эканоміку БеларусіВіцэ-прэм'ер асабліва падкрэсліў, што ў рэалізацыі праекта задзейнічаны беларускія праектныя і падрадныя арганізацыі. "Сёння пачалі рэалізацыю праекта з улікам пазыкі Сусветнага банка. У даволі складанай канкурэнтнай барацьбе беларусы выйгралі конкурс на права выканання работ", - адзначыў Анатоль Калінін, падкрэсліўшы, што беларускія спецыялісты маюць высокую кампетэнцыю па рэалізацыі такіх праектаў.

"Гэты допуск на выкананне работ і ацэнка Сусветнага банка сведчаць аб тым, што беларусы ўмеюць будаваць, будуюць значна танней за іншыя кампаніі. І выконваюць міжнародныя патрабаванні па будаўніцтве дарог першай катэгорыі", - заўважыў ён.

Калінін: Рэканструкцыя трасы М6 дасць магчымасць прыцягнуць інвестыцыі ў эканоміку БеларусіДарога М6 - інфраструктурны калідор, які звяжа беларускія лагістычныя цэнтры з Еўрасаюзам. "У перспектыве - перагаворы з еўрапейскімі банкамі, каб пачаць будаўніцтва дарогі М7 - адгалінаванне ад М6 у напрамку Вільнюса. Такім чынам, наша задача - звязаць Клайпедскі порт з індустрыяльным паркам "Вялікі камень". Гэта дасць магчымасць стварыць пэўную інфраструктуру на Шаўковым шляху", - агучыў планы віцэ-прэм'ер.

Адносна тэрмінаў рэканструкцыі М6 ён заявіў: "Пабудуем гэту дарогу якасна і скараціўшы тэрміны работ. Такая задача пастаўлена кіраўніком дзяржавы і ўрадам. Работы плануецца завяршыць у верасні 2018 года". Пры гэтым удзельнікі дарожнага руху не адчуюць складанасцей - работы будуць весціся паралельна з арганізацыяй руху.

Рэалізацыя праекта "Мадэрнізацыя транзітнага калідора" будзе ажыццяўляцца за сродкі Сусветнага банка, які выдзеліў пазыку ў памеры $250 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску