У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Ліс 2018

Калаур: інфляцыя ў Беларусі ў 2019 годзе чакаецца не больш за 5 працэнтаў

Калаур: інфляцыя ў Беларусі ў 2019 годзе чакаецца не больш за 5 працэнтаў

26 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Інфляцыя ў Беларусі ў 2019 годзе чакаецца на ўзроўні не большым за 5 працэнтаў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка Нацбанка, у 2019 годзе захаваецца пераемнасць грашова-крэдытнай палітыкі, якая праводзілася ў папярэднія гады. "Рэжым манетарнага таргетавання будзе садзейнічаць забеспячэнню цэнавай стабільнасці. Інфляцыя прадугледжваецца не больш за 5 працэнтаў", - заявіў ён.

Павел Калаур адзначыў, што будзе захаваны гібкі рэжым курсаўтварэння, які дае магчымасць прадпрыемствам і эканоміцы ў цэлым адаптавацца да ўнутраных і знешніх шокаў.

Як паведамлялася, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў кастрычніку 2018 года ў параўнанні з вераснем склаў 100,5 працэнта, са снежнем 2017 года - 104,2 працэнта. Раней у кастрычніку прэм'ер-міністр Сяргей Румас заяўляў, што ва ўрадзе разлічваюць, што інфляцыя па выніках 2018 года застанецца ў калідоры да 6 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс