У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Жнв 2016

Калаур: Давер да банкаўскай сістэмы Беларусі захоўваецца як унутры краіны, так і за мяжой

Калаур: Давер да банкаўскай сістэмы Беларусі захоўваецца як унутры краіны, так і за мяжой

23 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Давер да банкаўскай сістэмы Беларусі захоўваецца як унутры краіны, так і за мяжой. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на тое, што мы сутыкнуліся ў гэтым годзе з новымі выклікамі - гэта зніжэнне экспарту ў цэнавым выражэнні, у першую чаргу па такіх групах, як нафтапрадукты і калій - урад і Нацбанк разам з банкаўскай сістэмай прынялі адпаведныя меры, якія далі магчымасць сітуацыю на валютным рынку істотна стабілізаваць. Гэты стабільны стан прагназуецца і да канца года", - заявіў старшыня праўлення Нацбанка.

Паводле яго слоў, у час даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу ўрада і Нацбанка, а таксама іншых банкаў на неабходнасць прыкласці адпаведныя намаганні для захавання належнай рэсурснай падтрымкі непасрэдна для крэдытавання рэальнага сектара эканомікі.

"Давер да банкаў захоўваецца з боку партнёраў за межамі краіны. Банкі не зніжаюць, а павялічваюць рэсурсную базу за кошт сродкаў нерэзідэнтаў. Захоўваецца давер да банкаўскай сістэмы і ўнутры нашай краіны, што выяўляецца ў пэўнай дынаміцы ўкладаў насельніцтва", - канстатаваў Павел Калаур.

Разам з тым ёсць і некаторыя праблемныя пытанні. Так, макраэканамічныя карэкціроўкі мінулага і бягучага гадоў у пэўнай ступені паўплывалі на фінансавы стан прадпрыемстваў і, адпаведна, банкаўскага сектара. "Мы назіраем пэўную дынаміку па павелічэнні праблемных актываў у банкаўскай сістэме. Цяпер гэта лічба складае 14,3 працэнта. Але тыя меры, якія прыняты ўрадам і Нацыянальным банкам і будуць прымацца да канца года, даюць магчымасць адназначна сцвярджаць, што сітуацыя застаецца кіруемай. Паказчык праблемных актываў не выйдзе за нейкія межы, якія выклікалі б нашу асаблівую заклапочанасць", - запэўніў старшыня праўлення Нацбанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс