VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Врс 2017

Кадыраў - Лукашэнку: Калі вы прыедзеце ў Чачню, для нас гэта будзе самае вялікае свята

Кадыраў - Лукашэнку: Калі вы прыедзеце ў Чачню, для нас гэта будзе самае вялікае свята

25 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі Рамзан Кадыраў падкрэслівае цікавасць да развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю і адзначае наяўнасць вялікай павагі сярод жыхароў Каўказскага рэгіёна да беларускага лідара. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я, можна сказаць, марыў аб асабістай сустрэчы з вамі. Таму што ўсе гэтыя гады, як вы толькі што сказалі, мы адчувалі і адчуваем падтрымку. На Каўказе вас вельмі моцна паважаюць, любяць за вашу адназначную пазіцыю. За тое, што вы будуеце дзяржаву, абараняеце інтарэсы свайго народа на вышэйшым узроўні. Мы не абыякавыя да вашай краіны. І нашы краіны даўно звязваюць дружалюбныя, братэрскія адносіны", - сказаў Рамзан Кадыраў.

"У рэспубліцы як даведаліся, што я еду, усе - маладыя, старыя: "Бацьку вялікае прывітанне перадайце! Мы заўсёды адчуваем падтрымку, усе яго выступленні слухаем". Таму я перадаю вам прывітанне ад нашых грамадзян - моладзі, старэйшын. Яны вельмі вас любяць і паважаюць", - сказаў Рамзан Кадыраў.

Ён таксама падкрэсліў, што Чачэнская Рэспубліка - самы бяспечны рэгіён у Расіі, дзе ў поўнай меры перамаглі тэрарызм. "Абсалютна спакойная тэрыторыя, куды сёння едуць сотні тысяч турыстаў з Амерыкі, Кітая, Японіі. Калі вы прыедзеце, гэта для нас будзе самым вялікім святам", - падкрэсліў ён.

Кадыраў - Лукашэнку: Калі вы прыедзеце ў Чачню, для нас гэта будзе самае вялікае святаРамзан Кадыраў згадзіўся, што развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ўмацоўвае і беларуска-расійскія адносіны ў цэлым. "Мы некалькі гадоў вывучаем эканоміку вашай краіны. Наш урад працуе, ёсць узаемадзеянне. Упэўнены, што сённяшняя сустрэча паслужыць не на словах, а на справе развіццю нашых адносін у эканамічным, прамысловым, сельскагаспадарчым плане", - сказаў кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі.

Паводле яго слоў, за мінулыя гады ўдалося поўнасцю аднавіць Чачэнскую Рэспубліку, дзе будуюць эканоміку зыходзячы з патэнцыялу ўсяго рэгіёна Паўночнага Каўказа са шматмільённым насельніцтвам. "Як вы сказалі, калі зрабіць у Чачні пілотны праект для ўсяго Паўночнага Каўказа, то гэта было б выгадна і для вашых прадпрыемстваў, і для нас", - упэўнены Рамзан Кадыраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход