Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Кст 2016

Качыянчыч: Кола пытанняў на Генасамблеі будзе даволі шырокім

Качыянчыч: Кола пытанняў на Генасамблеі будзе даволі шырокім

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кола пытанняў на маючай адбыцца ў Мінску 45-й Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў будзе даволі шырокім. Аб гэтым расказаў сёння выконваючы абавязкі прэзідэнта ЕАК Яніс Качыянчыч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі завяршылася закрытае пасяджэнне выканкама ЕАК, пасля якога Яніс Качыянчыч выказаў словы ўдзячнасці Беларусі за арганізацыю гэтага мерапрыемства і маючай адбыцца 45-й Генасамблеі ЕАК. "На працягу бліжэйшых дзён у Мінску закранём самае шырокае кола пытанняў сучаснага спорту. Хацелася б выказаць словы ўдзячнасці беларусам, ужо цяпер відавочна, што работа выканкама і асамблеі арганізавана на высокім узроўні", - падкрэсліў выконваючы абавязкі прэзідэнта ЕАК.

Яніс Качыянчыч таксама адказаў на пытанне, ці ёсць шанцы ў Мінска прыняць другія Еўрапейскія гульні. "Гэта тэма актыўна абмяркоўваецца, калі Беларусь падасць заяўку, то мы яе з задавальненнем разгледзім. Спартыўная інфраструктура сталіцы Беларусі добра развіта, рэканструюецца яшчэ некалькі комлексаў, якія ўпрыгожаць ваш горад", - адзначыў ён.

Адзін з кіраўнікоў ЕАК падкрэсліў, што на маючай адбыцца Генасамблеі тэма допінгу ў спорце не будзе асноўнай. "Барацьбой за прымяненнем забароненых прэпаратаў непасрэдна займаецца Сусветнае антыдопінгавае агенцтва і Міжнародны алімпійскі камітэт. На асамблеі праблема допінгу не будзе вынесена на першы план", - расказаў Яніс Качыянчыч.

Журналісты таксама пацікавіліся лёсам Патрыка Хікі, які знаходзіцца пад дамашнім арыштам у Бразіліі. "Патрык Хікі пакінуў пасаду прэзідэнта ЕАК. І гэту пасаду аж да выбараў - згодна з Канстытуцыяй ЕАК і калі не будуць унесены змяненні - буду займаць я", - расказаў выконваючы абавязкі ЕАК Яніс Качыянчыч.

Заўтра ў Мінску пачне работу 45-я Генеральная асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У сталіцу Беларусі прыедуць прадстаўнікі ўсіх 50 Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Еўропы. Будуць падведзены вынікі работы 2016 года, дэлегаты таксама абмяркуюць перспектывы правядзення другіх Еўрапейскіх гульняў - 2019 і Еўрапейскіх юнацкіх фестываляў у 2017 і 2021 гадах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі