Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Снж 2016

Качанава: У Беларусі створаны роўныя магчымасці для самарэалізацыі мужчын і жанчын

Качанава: У Беларусі створаны роўныя магчымасці для самарэалізацыі мужчын і жанчын

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны роўныя магчымасці для самарэалізацыі мужчын і жанчын. Аб гэтым заявіла сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 25-годдзю аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, прадстаўніцы прыгожага полу дабіваюцца значных поспехаў у рабоце і могуць нараўне з мужчынамі вырашаць дзяржаўныя задачы. Ім давяраюць кіруючыя пасады, шырокае іх прадстаўніцтва ў парламенце.

"Гэта прыкмета таго, што ў краіне створаны роўныя магчымасці для самарэалізацыі. Усё залежыць ад жадання жанчыны, яе імкнення дасягнуць у жыцці чагосьці. Яна можа быць проста добрай маці, а можа пабудаваць кар'еру, стаць прафесіяналам. Ніякіх перашкод для гэтага няма. Многія бларускі паспяхова сумяшчаюць гэтыя дзве ролі", - лічыць Наталля Качанава.

За 25 гадоў дзейнасці Беларускі саюз жанчын праявіў сябе як з'яднаная грамадская арганізацыя, што набыла вялікі вопыт пработы па аказанні дапамогі маці, дзецям, сем'ям. За гэтыя гады ў арганізацыі склаліся свае традыцыі, з'явіліся новыя формы работы. БСЖ - ініцыятар многіх маштабных акцый, накіраваных на падтрымку жанчын, вырашэнне існуючых праблем. Яны нацэлены на выяўленне нядобранадзейных сем'яў, аказанне дапамогі тым, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю.

Пры ГА "БСЖ" працуюць клубы дзелавых жанчын, жанчын-вучоных, жанчын-медыкаў, жанчын-рукадзельніц, у 2015 годзе створаны клуб жанчын-кіраўнікоў.

Беларускі саюз жанчын развівае міжнароднае супрацоўніцтва: падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве з Саюзам жанчын Расіі, Таварыствам жанчын Літвы, Саюзам жанчын В'етнама, Сірыйскім саюзам жанчын, Рэспубліканскім саветам жанчын Казахстана, Лігай польскіх жанчын, грамадскім аб'яднаннем жанчын-прадпрымальнікаў Азербайджана і інш.

У гэтым годзе ГА "БСЖ" спаўняецца 25 гадоў (створана 14 снежня 1991 года). У БСЖ знаходзяцца больш як 183 тыс. жанчын, дзейнічае больш як 4 тыс. пярвічных арганізацый. Акрамя ўрачыстага мерапрыемства ў гонар свята ў Мінску адбылася VI Рэспубліканская справаздачна-выбарная канферэнцыя аб'яднання. Старшынёй арганізацыі перавыбрана намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мар'яна Шчоткіна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі