У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Крс 2018

Качанава: сумленныя і справядлівыя адносіны да людзей - задача ўлады на ўсіх узроўнях

Качанава: сумленныя і справядлівыя адносіны да людзей - задача ўлады на ўсіх узроўнях

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумленныя і справядлівыя адносіны да людзей - задача ўлады на ўсіх узроўнях, падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава сёння на семінары "Рэгіянальныя кадры як стратэгічны рэзерв вертыкалі кіраўніка дзяржавы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Людзі павінны бачыць і дакладна разумець, што сумленныя, справядлівыя адносіны да людзей - вось якая задача стаіць сёння перад вамі і намі", - сказала Наталля Качанава.

Яна адзначыла, што беларускую ўладу нельга назваць карумпіраванай. "Не. Гэта тыя людзі, якія адданыя сваёй краіне, адданыя той палітыцы, якая праводзіцца, - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. - А ў тым, што гэта палітыка абсалютна правільная, я пераканана. Я бачу і разумею, наколькі сёння няпроста нашай краіне і ўнутры, і ў знешніх умовах выстаяць і захаваць незалежнасць і суверэнітэт".

У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі рэгіянальнага ўзроўню, уключаныя ў спецыяльную групу рэзерву Адміністрацыі Прэзідэнта. Яна стваралася па даручэнні Наталлі Качанавай. "Рэзервы фарміруюцца на прадпрыемствах, арганізацыях, у абласцях, рэспубліканскіх дзяржорганах. Але мы пайшлі крыху іншым шляхам. Вы ўжо вызначыліся са сваім выбарам і працуеце ў дзяржорганах. Гэта ўжо важна", - звярнула ўвагу кіраўнік Адміністрацыі.

У спецыяльную групу рэзерву перспектыўныя супрацоўнікі мясцовых органаў улады адбіраліся ў некалькі этапаў. Спачатку спіс магчымых кандыдатур складаўся на ўзроўні старшынь аблвыканкамаў. Усяго ў яго трапілі 225 чалавек. Потым сярод іх правялі конкурс (тэсціраванне і гутарку), па выніках якога і была сфарміравана група рэзерву кіруючых кадраў у колькасці 74 чалавек ва ўзросце да 40 гадоў.

Семінар уключае таксама практычныя заняткі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце з удзелам кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржкіравання. "Гэта толькі пачатак. Мы гэту работу будзем праводзіць вельмі сур'ёзна, - папярэдзіла Наталля Качанава. - Мы нацэльваем і кадравыя службы аблвыканкамаў, і старшынь аблвыканкамаў, каб з гэтымі людзьмі працавалі самым сур'ёзным чынам. Перш за ўсё гэта настаўніцтва. Таму ў вас будуць камандзіроўкі, вы будзеце выязджаць у іншыя рэгіёны, працаваць побач са старшынямі рай-, гар- і аблвыканкамаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс