У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Май 2020

Качанава: памяць аб Вялікай Айчыннай вайне - у сэрцы кожнага беларуса

Качанава: памяць аб Вялікай Айчыннай вайне - у сэрцы кожнага беларуса

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне свяшчэнная, яна ў сэрцы кожнага беларуса. Такое меркаванне 7 мая журналістам выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава падкрэсліла, што "ў сэрцы кожнага беларуса Вялікая Айчынная вайна застанецца назаўсёды, таму што Беларусь першай прыняла на сябе страшны ўдар фашыстаў, знаходзілася пад акупацыяй больш як тры гады".

Спікер упэўнена, што ў тых, хто спрабуе перапісаць гісторыю, нічога не атрымаецца: "таму што ёсць людзі, якія памятаюць, і тыя, якія захоўваюць святую памяць аб той вайне". "Наша задача - перадаць гэту памяць і праўду пакаленням, якія ідуць за намі. Гэта вельмі важна. Без мінулага няма будучыні", - дадала яна.

Старшыня Савета Рэспублікі прыняла сёння ўдзел у відэаканферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі. У час дыскусіі з кіраўнікамі парламентаў постсавецкіх краін Наталля Качанава адзначыла, што беларусы ганарацца подзвігам абаронцаў Брэсцкай крэпасці, партызан і падпольшчыкаў, а таксама тых, хто каваў Перамогу ў тыле. "Мы страцілі кожнага трэцяга - на франтах, у канцлагерах, у спаленых мірных вёсках. І ніколі гэтага не забудзем. Абсалютна правільна адзначыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: Беларусь - гэта жывы помнік той вайне", - нагадала яна.

У час відэаканферэнцыі абмяркоўваліся пытанні захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, патрыятычнага выхавання моладзі, падтрымкі ветэранаў. Спікер звярнула ўвагу, што ў Беларусі з асаблівай душэўнай цеплынёй і клопатам ставяцца да ветэранаў, да тых, хто ў пасляваенны час аднаўляў з руін беларускія гарады і вёскі, да дзяцей вайны. "Мы робім і ўсё будзем рабіць для таго, каб дапамагаць ім, саграваць іх сваёй душэўнай цеплынёй", - сказала старшыня Савета Рэспублікі. Яна нагадала, што ў Беларусі ўжо шмат гадоў праводзіцца акцыя "Беларусь памятае!" У мінулым годзе стартавала яшчэ адна міжнародная - "На славу агульнай Перамогі!" Наталля Качанава выказала ўдзячнасць старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Мацвіенка. Наведваючы ў сакавіку Беларусь, яна далучылася да гэтай акцыі. Спікеры верхніх палат беларускага і расійскага парламентаў перадалі мінскаму храму-помніку ў гонар Усіх Святых капсулу з зямлёй з месцаў кровапралітных баёў пад Ржэвам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс