У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Крс 2016

Качанава: Народная дыпламатыя - залог паспяховага супрацоўніцтва паміж краінамі

Качанава: Народная дыпламатыя - залог паспяховага супрацоўніцтва паміж краінамі

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народная дыпламатыя - залог паспяховага супрацоўніцтва паміж краінамі. Такое меркаванне выказала сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава ў час урачыстага пасяджэння з нагоды 90-годдзя Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Качанава: Народная дыпламатыя - залог паспяховага супрацоўніцтва паміж краінамі"Пабрацімскія сувязі аб'ядноўваюць сотні беларускіх гарадоў з рознымі краінамі свету. Калі людзі даведаюцца аб іншай краіне не праз сродкі масавай інфармацыі, а з дапамогай народнай дыпламатыі - гэта залог поспеху ў супрацоўніцтве паміж краінамі. Таму пераацаніць або недаацаніць гэту работу проста немагчыма", - сказала Наталля Качанава.

Намеснік прэм'ер-міністра пры гэтым заўважыла, што вельмі важна, каб дзяржавы, якія дружаць і супрацоўнічаюць з Беларуссю, ведалі яе гісторыю і культуру.

Міністр культуры Барыс СвятлоўМіністр культуры Барыс Святлоў адзначыў, што ля вытокаў Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі стаялі знакамітыя беларусы: Якуб Колас, Янка Купала, Цішка Гартны, Міхась Чарот, Максім Танк, Іван Шамякін, Іван Мележ і іншыя людзі.

Качанава: Народная дыпламатыя - залог паспяховага супрацоўніцтва паміж краінамі"Міжнародныя культурныя адносіны Беларусі апошнім часам значна актывізаваліся. Гэтаму садзейнічаюць і абменныя Дні культуры, паспяховыя гастролі нашых выканаўцаў за мяжой і замежных артыстаў у Беларусі, шматлікія фестывалі прафесійнага і аматарскага мастацтва, узросшы аўтарытэт вядучых беларускіх музеяў", - упэўнены Барыс Святлоў. 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс