У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Врс 2016

Качанава: Дзень беларускага пісьменства - падарунак жыхарам Рагачова на доўгія гады

Качанава: Дзень беларускага пісьменства - падарунак жыхарам Рагачова на доўгія гады

4 верасня, Рагачоў /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Правядзенне Дня беларускага пісьменства ў Рагачове - падарунак мясцовым жыхарам, які застанецца з імі на доўгія гады. Такое меркаванне выказала журналістам віцэ-прэм'ер Наталля Качанава, якая 4 верасня прымала ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Качанава: Дзень беларускага пісьменства - падарунак жыхарам Рагачова на доўгія гадыНаталля Качанава адзначыла, што ў час падрыхтоўкі да свята райцэнтр змяніўся да непазнавальнасці, тут абноўлены важныя сацыяльныя і культурныя аб'екты. Яна падкрэсліла, што дзякуючы ініцыятывам старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміра Дворніка, а таксама намаганням старшыні райвыканкама Сяргея Дзенісенкі і мясцовым жыхарам выкананы вялікі аб'ём работ. "Свята завершыцца, а горад застанецца на доўгія гады такім чыстым, прыгожым. Вядома, пасля свята толькі ад намаганняў і старанняў мясцовых жыхароў будзе залежаць, як будзе захавана гэта ўтульнасць, усё ў іх руках", - дадала віцэ-прэм'ер.

Качанава: Дзень беларускага пісьменства - падарунак жыхарам Рагачова на доўгія гадыПаводле яе слоў, адразу пасля завяршэння свята ў Рагачове арганізатары зоймуцца падрыхтоўкай наступнага Дня беларускага пісьменства, які пройдзе на радзіме Францыска Скарыны ў старажытным Полацку.

4 верасня ў час урачыстага адкрыцця Наталля Качанава па добрай традыцыі, што з'явілася ў бягучым годзе, перадала ў дар Рагачову кнігу пра Полацк - свой родны горад.

Качанава: Дзень беларускага пісьменства - падарунак жыхарам Рагачова на доўгія гадыУ Дні беларускага пісьменства прымалі ўдзел прадстаўнікі дыпмісій, акрэдытаваных у Беларусі, дэлегацыі беларускіх дыяспар з 19 краін блізкага і далёкага замежжа, пісьменнікі і літаратары Беларусі і іншых краін. Святочная праграма налічвала каля 100 мерапрыемстваў. У горадзе працавалі тэматычныя павільёны і выстаўкі, прысвечаныя 75-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, 95-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа, 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Нацыянальная бібліятэка Беларусі знаёміць гасцей з экспазіцыяй "500 гадоў беларускага кнігадрукавання", у цэнтры якой унікальныя прыклады беларускага кнігадрукавання XVII-XX стагоддзяў. Адбыліся фестываль кнігі і прэсы.

Качанава: Дзень беларускага пісьменства - падарунак жыхарам Рагачова на доўгія гадыДзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску