У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Жнв 2018

Качанава: чалавечнасць і высокае маральнае аблічча - галоўныя якасці для дзяржслужачага

Качанава: чалавечнасць і высокае маральнае аблічча - галоўныя якасці для дзяржслужачага

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чалавечнасць і высокае маральнае аблічча - галоўныя якасці для дзяржслужачага. Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава сёння на сустрэчы ў Мінску з прадстаўнікамі спецыяльнай групы рэзерву кіруючых кадраў ад Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі адпрацавалі прапановы па павышэнні прэстыжу дзяржслужбы, яны агучаны Прэзідэнту на праведзенай 26 ліпеня нарадзе. "Размова перш за ўсё ідзе аб чалавечых якасцях, маральным абліччы. Гэта асноўнае. Калі чалавек па сваёй натуры ўмее працаваць з людзьмі, па-добраму да іх ставіцца, то такі дзяржслужачы, несумненна, адбудзецца", - упэўнена Наталля Качанава.

"Дзяржаўныя служачыя - людзі, якія выбралі справай свайго жыцця служэнне дзяржаве і людзям", - дадала яна.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, у Беларусі аналізуюць работу дзяржслужачых, з улікам замежнага вопыту. Работа ў гэтым напрамку ў краіне выбудавана нармальна. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта запрасіла ўдзельнікаў сустрэчы да адкрытай размовы, каб у далейшым прымаць эфектыўныя рашэнні па павышэнні прэстыжу дзяржслужбы.

Як паведамлялася, у спецыяльную групу рэзерву перспектыўныя супрацоўнікі мясцовых органаў улады адбіраліся ў некалькі этапаў. Спачатку спіс магчымых кандыдатур складаўся на ўзроўні старшынь аблвыканкамаў. Усяго ў яго трапілі 225 чалавек. Потым сярод іх правялі конкурс (тэсціраванне і гутарку), па выніках якога і была сфарміравана група рэзерву кіруючых кадраў у колькасці 74 чалавекі ва ўзросце да 40 гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс