У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Ліп 2016

Качанава: Аўтарытэт "Славянскага базару" ў свеце расце

14 ліпеня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - сусветны культурны форум, аўтарытэт якога расце. Аб гэтым заявіла 14 ліпеня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю XXV форуму, старшыня арганізацыйнага камітэта фестывалю, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Юбілейны фестываль праходзіць у знакавы для ўсіх нас год - гэта год 25-годдзя незалежнасці нашай краіны, да таго ж у Беларусі гэты год абвешчаны Годам культуры, - сказала віцэ-прэм'ер. - Дзякуючы асабістай падтрымцы Прэзідэнта фестываль ператварыўся ў сусветны культурны форум. Яго аўтарытэт расце, аб чым сведчыць колькасць краін-удзельніц. У гэтым годзе іх 45 ".

Наталля Качанава паведаміла, што прывітальныя словы фестывалю прыслалі прэзідэнты Расіі, Чэхіі, Славакіі, Балгарыі. "Гэта вельмі значна для нас", - адзначыла яна. Паводле яе слоў, акрэдытавана 500 журналістаў з дзесяці краін.

У бягучым годзе па цэнтральнай вуліцы Віцебска ўпершыню прайшло святочнае фестывальнае шэсце творчых калектываў, а ў 12.30 быў дадзены старт новай традыцыі форуму - адбылася цырымонія ўзняцця сцяга фестывалю. "Праграма форуму вельмі насычаная, у Летнім амфітэатры адбудзецца 18 канцэртных праграм, чакаем рэкордную колькасць гледачоў", - сказала на заканчэнне віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс