У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Сак 2015

Кабякоў: Захаванне міру ў шматканфесійнай Беларусі дасягнута дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву БПЦ Мітрапаліта Філарэта

Кабякоў: Захаванне міру ў шматканфесійнай Беларусі дасягнута дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву БПЦ Мітрапаліта Філарэта

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захаванне міру і згоды ў шматканфесійнай Беларусі дасягнуты дзякуючы прынцыповай пазіцыі Беларускай праваслаўнай царквы пад кіраўніцтвам Мітрапаліта Філарэта. Аб гэтым заявіў 22 сакавіка прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час урачыстага канцэрта, прысвечанага 80-годдзю з дня нараджэння Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аднаўленне лепшых традыцый праваслаўя ў Беларусі ў перыяд архіпастырскага служэння Мітрапаліта Філарэта стала важкім укладам у духоўную скарбніцу нашай Айчыны. Захаванне міру і згоды ў шматканфесійнай Беларусі, забеспячэнне сапраўднага ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў у многім дасягнуты дзякуючы прынцыповай пазіцыі Беларускай праваслаўнай царквы пад кіраўніцтвам Мітрапаліта Філарэта", - упэўнены Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў павiншаваў Мітрапаліта ФіларэтаПрэм'ер-міністр адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць вынікі працы Філарэта па духоўным выхаванні людзей, супрацоўніцтве царквы і дзяржавы. "Вернікі прасякнуты павагай, удзячнасцю і любоўю да вас за сапраўдны гуманізм, умацаванне лепшых традыцый хрысціянства на нашай зямлі", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс