У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Май 2016

Кабякоў: Высокая якасць прадукцыі - вырашальны фактар у павышэнні канкурэнтаздольнасці краіны

Кабякоў: Высокая якасць прадукцыі - вырашальны фактар у павышэнні канкурэнтаздольнасці краіны

6 мая, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Высокая якасць прадукцыі з'яўляецца вырашальным фактарам у павышэнні канкурэнтаздольнасці краіны на знешніх рынках, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі ўрада ў галіне якасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лаўрэаты прэміі - гэта арганізацыі, для якіх якасць мае найвышэйшую каштоўнасць. У сучасных умовах гэты фактар становіцца вырашальным у павышэнні канкурэнтаздольнасці ўсёй краіны, а таксама асобна ўзятага прадпрыемства. Важна выкарыстоўваць для забеспячэння якасці ўсе сучасныя механізмы кіравання, распаўсюджваць вопыт перадавых калектываў. Без якасці няма будучага", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што камісія па прысуджэнні прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці прыняла рашэнне аб прысваенні звання лаўрэата 2015 года 6 арганізацыям краіны. Яшчэ 18 арганізацый атрымалі званне лаўрэата паўторна, 5 - сталі дыпламантамі конкурсу і яшчэ 3 - удастоены спецыяльных узнагарод. Усяго за 17 гадоў з 1999 года лаўрэатамі прэміі станавіліся 206 арганізацый рэспублікі, прычым некаторыя - неаднаразова. "Усіх пераможцаў аб'ядноўвае тое, што яны змаглі авалодаць высокаэфектыўнымі метадамі менеджменту і прагрэсіўнымі тэхналогіямі. Гэта і прывяло да значнага поспеху па выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі і аказанні паслуг. Важна, што ў нас ёсць такія арганізацыі - прафесіяналы высокага ўзроўню, якія ў сваіх сферах дабіліся выдатных вынікаў", - канстатаваў ён.

Упершыню лаўрэатамі прэміі сталі мінскі Камандна-інжынерны інстытут МНС, ААТ "Беларускі металургічны завод" - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія" (Жлобін), ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1", ААТ "Пружанскі малочны камбінат", ААТ "Гандальмаш" (Баранавічы) і РУВП "Граніт" (Мікашэвічы). Пацвердзілі званне лідараў якасці такія вядучыя прадпрыемствы краіны, як ААТ "Савушкін прадукт", ААТ "Віцебскі мясакамбінат", ААТ "Малочны свет", РУП "Белтэлекам", ААТ "Беларускі цэментны завод".

Выступаючы перад лаўрэатамі прэміі, прэм'ер-міністр нагадаў, што ў прынятым у лютым 2016 года ўказе нумар 78 выкладзены сістэмныя меры, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання эканомікі краіны, у тым ліку за кошт зніжэння сабекошту прадукцыі. "Пры гэтым зніжэнне сабекошту не павінна адбіцца на яе якасці. Кіраўнікі арганізацый павінны накіраваць усе намаганні на выкананне палажэнняў гэтага дакумента, каб забяспечыць стабільную і бясстратную работу. У бягучых эканамічных умовах для большасці прадпрыемстваў зніжэнне затрат пры захаванні якасці прадукцыі становіцца пытаннем выжывання. Тым не менш, шэраг сур'ёзных мерапрыемстваў у гэтым напрамку праводзяць такія прадпрыемствы, як, напрыклад, Гродзенскі мясакамбінат. Там назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння затрат і павышэнне прадукцыйнасці працы пры высокай якасці прадукцыі", - растлумачыў ён.

Андрэй Кабякоў таксама падкрэсліў, што важнейшай задачай збалансаванага развіцця эканомікі з'яўляецца павышэнне экспартных магчымасцей краіны. Крытэрыем рэалізацыі гэтага прыярытэту з'яўляецца рост долі беларускіх тавараў і паслуг на сусветным рынку, забеспячэнне дадатнага сальда знешняга гандлю, дыверсіфікацыя экспарту. "Гэтым крытэрыям адпавядаюць многія пераможцы конкурсу, якія пастаўляюць на экспарт больш за 80 працэнтаў сваёй прадукцыі. У іх ліку БМЗ, Пружанскі малочны камбінат і многія іншыя", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, для паўнапраўнага ўдзелу Беларусі ў міжнародным гандлі, у першую чаргу на рынку ЕС, больш як 6600 мадэлей і мадыфікацый тавараў беларускіх вытворцаў прайшлі праверку на адпаведнасць і атрымалі права выхаду на еўрапейскі рынак, сярод іх прадукцыя васьмі пераможцаў конкурсу. "Што датычыцца рынку ЕАЭС, то для допуску на яго беларускай прадукцыі неабходна забяспечыць выкананне адзінага заканадаўства ў галіне тэхнічнага рэгулявання, якое ўключае ў сябе 34 тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза, што ўступілі ў сілу", - расказаў ён.

Сярод іншых важнейшых задач для прадпрыемстваў прэм'ер-міністр назваў мадэрнізацыю і тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасцей, зніжэнне энергаёмістасці і правядзенне мерапрыемстваў па энергазберажэнні.

"2016 год аб'яўлены ў Беларусі Годам культуры, але ж гэта паняцце закранае ўсе сферы, у тым ліку і культуру вытворчасці. Неабходна стварыць на прадпрыемствах усе ўмовы для творчай работы і пошуку новых ідэй, без гэтага бессэнсоўна гаварыць аб інавацыйным развіцці і выхадзе на новыя ўзроўні якасці і эфектыўнасці, як таго патрабуе сённяшні дзень", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Конкурс на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці праводзіцца з 1999 года. Галоўнымі крытэрыямі ўдзелу ў ім з'яўляюцца дасягненне значных вынікаў у галіне забеспячэння якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, работ або паслуг, пашырэнне рынкаў збыту, выкарыстанне прагрэсіўных метадаў менеджменту і сучасных тэхналогій, задавальненне запатрабаванняў спажыўцоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску