У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Крс 2016

Кабякоў: Усебеларускі народны сход знамянуе сабой пачатак новага этапу ў жыцці грамадства

Кабякоў: Усебеларускі народны сход знамянуе сабой пачатак новага этапу ў жыцці грамадства

6 красавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход знамянуе сабой пачатак новага этапу ў жыцці грамадства, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на першым пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усебеларускі народны сход - гэта знакавае палітычнае мерапрыемства. Яно знамянуе сабой не толькі заканчэнне пяцігадовага перыяду развіцця краіны, але і з улікам цяперашніх геапалітычных і эканамічных рэалій - пачатак новага этапу ў жыцці як нашага грамадства, так і дзяржавы ў цэлым", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Распараджэннем Прэзідэнта ад 30 сакавіка 2016 года нумар 52рп створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні V Усебеларускага народнага сходу. "У распараджэнні кіраўнік дзяржавы паставіў шэраг задач, вырашэнне якіх з улікам устаноўленых тэрмінаў патрабуе ад нас аператыўнай зладжанай работы", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Перш за ўсё гэта ўнясенне да 15 красавіка на разгляд кіраўніка дзяржавы прапаноў аб даце правядзення V Усебеларускага народнага сходу і колькасці яго ўдзельнікаў. Таксама трэба забяспечыць вылучэнне дастойных кандыдатур і інфармаваць аб іх насельніцтва з прыцягненнем шырокага кола сродкаў масавай інфармацыі. Неабходна арганізаваць запрашэнне прадстаўнікоў усіх слаёў насельніцтва, а таксама замежных гасцей.

Кабякоў: Усебеларускі народны сход знамянуе сабой пачатак новага этапу ў жыцці грамадства"І самае галоўнае - да 15 красавіка мы павінны прадставіць кіраўніку дзяржавы праект асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Праект праграмы - гэта базавы прагнозны дакумент, у якім будуць вызначаны мэтавыя арыенціры і ключавыя параметры развіцця краіны на бягучую пяцігодку і які традыцыйна выносіцца на разгляд Усебеларускага народнага сходу. Для яго распрацоўкі створана міжведамасная рабочая група пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што работа гэтай групы пачалася не з чыстага ліста. У мінулым годзе праект асноўных палажэнняў праграмы разгледжаны і адобраны на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў з удзелам вышэйшых службовых асоб, у тым ліку кіраўнікоў абедзвюх палат парламента, Адміністрацыі Прэзідэнта і Камітэта дзяржаўнага кантролю. У першым квартале 2016 года праект праграмы дапрацаваны з улікам даручэння Прэзідэнта і накіраваны ў Адміністрацыю Прэзідэнта.

"Неабходна стварыць рабочыя групы па падрыхтоўцы і правядзенні Усебеларускага народнага сходу, якія ў адпаведнасці з зацверджанымі планамі будуць весці арганізацыйную і ідэалагічную работу, рыхтаваць адпаведныя матэрыялы", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: Усебеларускі народны сход знамянуе сабой пачатак новага этапу ў жыцці грамадстваЧлены камітэта падтрымалі яго прапановы зацвердзіць пералік рабочых груп, іх кіраўнікоў і сакратарыята. Першая група - па арганізацыйных пытаннях пад кіраўніцтвам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Канстанціна Мартынецкага, другая - па ідэалагічным забеспячэнні (намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі), трэцяя - па каардынацыі работы сродкаў масавай інфармацыі (намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава), чацвёртая - па рабоце з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, беларускіх дыяспар, міжнародных арганізацый і замежнымі гасцямі (першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч), пятая - па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні (першы намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Мікалай Селіванаў). Сакратарыят рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні V Усебеларускага народнага сходу ўзначаліць кіраўнік Апарату Савета Міністраў Ігар Сокал.

"Кіраўнікам рабочых груп неабходна зацвердзіць склады груп, планы работы і далажыць аб выкананні гэтага даручэння на чарговым пасяджэнні арганізацыйнага камітэта для ўзгаднення", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс