У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Снж 2017

Кабякоў: ЦЕІ даказала сваю запатрабаванасць у якасці пляцоўкі для дыялогу і супрацоўніцтва

Кабякоў: ЦЕІ даказала сваю запатрабаванасць у якасці пляцоўкі для дыялогу і супрацоўніцтва

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва даказала сваю запатрабаванасць у якасці пляцоўкі для дыялогу і супрацоўніцтва па самым шырокім спектры напрамкаў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы кіраўнікоў урадаў ЦЕІ ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

2017-ы быў годам беларускага старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве. Паводле слоў Андрэя Кабякова, яно стала для краіны не толькі своеасаблівым выклікам, але і важным, выключна карысным вопытам. Беларусь выбрала ў якасці галоўнай тэмы свайго старшынства ў ЦЕІ пашырэнне сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці ў Вялікай Еўропе. Актуальнасць тэмы пацвярджае той факт, што для дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ўсё больш востра паўстае пытанне развіцця лагістычнай і транспартнай інфраструктуры, асабліва ў кантэксце спалучэння кітайскага праекта "Адзін пояс і адзін шлях" з транспартнай сеткай Еўрасаюза. Беларусь у рамках старшынства ў ЦЕІ імкнулася надаць дынаміку сінхранізацыі планаў па сумесным пашырэнні транспартнай інфраструктуры, збліжэнні стандартаў, спрашчэнні мытных працэдур і развіцці лагістычных паслуг, а таксама гарманізацыі лічбавых рынкаў дзяржаў - удзельніц арганізацыі.

Асноўная тэма сённяшняй сустрэчы ў Мінску - усё большая роля краін ЦЕІ ў пашырэнні сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці розных інтэграцыйных працэсаў у Вялікай Еўропе, уключаючы аб'яднанне намаганняў у процістаянні новым пагрозам стабільнасці ў рэгіёне і ўмацаванні прагматычнага эканамічнага супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі фарматамі.

Беларусь у час старшынства ў ЦЕІ правяла шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку сустрэчу міністраў замежных спраў краін - членаў арганізацыі, міністэрскую канферэнцыю па навуцы і тэхналогіях, сесію Парламенцкай асамблеі ЦЕІ, міністэрскую канферэнцыю па тэматыцы ўзаемасувязей і сумяшчальнасці ў рэгіёне ЦЕІ ў прывязцы да новага Шаўковага шляху, пасяджэнні камітэта нацыянальных каардынатараў і рабочай групы па кіраванні арганізацыяй.

Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва створана ў 1989 годзе як арганізацыя, прызначаная садзейнічаць развіццю ўстойлівых сувязей паміж дзяржавамі Цэнтральнай, Заходняй і Усходняй Еўропы ў галіне палітыкі, эканомікі і культуры, а таксама для недапушчэння ўтварэння новых раздзяляльных ліній у Еўрапейскім рэгіёне. Сёння ЦЕІ налічвае 18 краін-членаў: Аўстрыя, Албанія, Беларусь, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Украіна, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія. Беларусь стала членам ЦЕІ ў чэрвені 1996 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс