Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Лют 2015

Кабякоў: Сярод ключавых пытанняў ЕАЭС у 2015 годзе - агульныя энергетычныя рынкі, развіццё экспарту і прамкааперацыі

Кабякоў: Сярод ключавых пытанняў ЕАЭС у 2015 годзе - агульныя энергетычныя рынкі, развіццё экспарту і прамкааперацыі

6 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сярод ключавых пытанняў у Еўразійскім эканамічным саюзе ў 2015 годзе - агульныя энергетычныя рынкі, сфера паслуг, развіццё экспарту і прамкааперацыі. Аб гэтым прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў сёння ў падмаскоўных Горках на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У рамках рэалізацыі скаардынаванай прамысловай палітыкі Андрэй Кабякоў адзначыў адсутнасць рэальнага руху ў пытанні ўзгодненых мер па імпартазамяшчэнні.

"Настаў час вызначыцца з лёсам паняцця "тавар Еўразійскага эканамічнага саюза", - сказаў Андрэй Кабякоў. - Мы ўсе, і Беларусь тут не выключэнне, пакуль празмерна асцярожна ставімся да гэтай ініцыятывы. Трэба, напэўна, ужо знаходзіць адказ на пытанне, хто ж ён такі айчынны вытворца саюза, тавары якога мы сумеснымі намаганнямі плануем пашыраць, у тым ліку і за межы ЕАЭС. Мы лічым, што неабходна ўшчыльную падысці да распрацоўкі правіл вызначэння паходжання тавараў з ЕАЭС".

На пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага саветаПрэм'ер-міністр Беларусі падкрэсліў, што з поля зроку ўдзельнікаў ЕАЭС не павінна знікаць і макраэканоміка. "У беларускага боку няма гатовых рэцэптаў па рэалізацыі ўзгодненай макраэканамічнай палітыкі, - сказаў ён. - Але апошнія падзеі ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым настойліва патрабуюць ад нас скаардынаваных дзеянняў у гэтым пытанні. Лічу, што нашым профільным ведамствам, у тым ліку і міністэрствам эканомікі і нацыянальным банкам неабходна неадкладна ўключацца ў гэту работу".

Андрэй Кабякоў прапанаваў даручыць Еўразійскай эканамічнай камісіі да канца лютага накіраваць урадам краін - удзельніц ЕАЭС аналіз рэалізацыі дамоўленасцей па пытаннях узгодненай прамысловай і аграпрамысловай палітыкі з канкрэтнымі вывадамі і прапановамі па асноўных напрамках прамысловага супрацоўніцтва ў рамках саюза, існуючых праблемах і шляхах іх сістэмнага вырашэння.

ЕЭК таксама прапанавана даручыць да 1 красавіка накіраваць урадам бакоў канцэпцыю сумесных мерапрыемстваў па развіцці экспарту. Паводле слоў Андрэя Кабякова, гэтыя мерапрыемствы могуць, у прыватнасці, уключаць скаардынаваныя меры падтрымкі экспарту, развіццё сумесных тавараправодных сетак, выкарыстанне тавараў і паслуг дзяржаў - членаў у рамках буйных інвестыцыйных праектаў у трэціх краінах, сумесны ўдзел у выстаўках.

Акрамя таго, прэм'ер-міністр Беларусі лічыць неабходным даручыць ЕЭК далажыць на чарговым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета аб ходзе работ па выпрацоўцы канцэпцый фарміравання агульных рынкаў электраэнергіі, газу, нафты і нафтапрадуктаў і праграмы паэтапнай лібералізацыі кабатажных перавозак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі