У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Врс 2015

Кабякоў: Развіццё адносін у СНД - прыярытэт знешняй палітыкі Беларусі

Кабякоў: Развіццё адносін у СНД - прыярытэт знешняй палітыкі Беларусі

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё адносін у СНД - прыярытэт знешняй палітыкі Беларусі, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з міністрамі ўнутраных спраў краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашай краіне развіццё супрацоўніцтва ў Садружнасці незалежных дзяржаў практычна ва ўсіх сферах, пачынаючы ад эканомікі і заканчваючы сацыяльнымі праектамі, з'яўляецца важнейшым прыярытэтам знешняй палітыкі. Рэспубліка Беларусь прадаўжае паслядоўна выступаць за далейшае аб'яднанне намаганняў усіх дзяржаў - удзельніц СНД у барацьбе са злачыннасцю", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Ён дадаў, што ў Беларусі станоўча ацэньваюць меры, якія прымаюцца праваахоўнымі органамі краін СНД.

Акрамя таго, прэм'ер-міністр адзначыў, што глабалізацыя сучаснага грамадства негатыўна ўплывае на крымінагенную сітуацыю. Імкліва нарастаюць трансгранічныя пагрозы. Гэта абумоўлівае неабходнасць далейшага ўдасканалення практычных метадаў нейтралізацыі пагроз, пошук новых шляхоў комплекснага забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы.

Кабякоў: Развіццё адносін у СНД - прыярытэт знешняй палітыкі БеларусКабякоў: Развіццё адносін у СНД - прыярытэт знешняй палітыкі БеларусііПрагнозы паказваюць, што, верагодней за ўсё, негатыўныя тэндэнцыі будуць захоўвацца. Крымінальная супольнасць кансалідуецца, у тым ліку на рэгіянальным і міжнародным узроўнях. Яна актыўна выкарыстоўвае тэрыторыю краін СНД для наркабізнесу, легалізацыі злачынных даходаў і г.д.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс