VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Ліс 2017

Кабякоў разлічвае на ўзмацненне пазіцый Беларусі ў міжнародным гандлі пасля ўступлення ў СГА

Кабякоў разлічвае на ўзмацненне пазіцый Беларусі ў міжнародным гандлі пасля ўступлення ў СГА

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў разлічвае на ўзмацненне пазіцый Беларусі ў міжнародным гандлі пасля ўступлення краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з дэлегацыяй СГА, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Членства Беларусі ў СГА будзе садзейнічаць узмацненню нашых пазіцый у міжнародным гандлі, павышэнню прывабнасці дзелавога і інвестыцыйнага клімату", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Пры гэтым краіна будзе імкнуцца да такіх параметраў членства ў арганізацыі, якія адпавядалі б узроўню эканамічнага развіцця ў Беларусі і існуючым абавязацельствам у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Беларусь надае вялікае значэнне цяперашняму візіту дэлегацыі Сусветнай гандлёвай арганізацыі, паколькі гэта важны сігнал знешнім партнёрам аб гатоўнасці краіны прыкладаць намаганні па інтэнсіфікацыі працэсу ўступлення ў СГА, звярнуў увагу прэм'ер-міністр. Апошнім часам значна ўзрасла цікавасць да перагавораў па ўступленні Беларусі ў СГА з боку міжнародных арганізацый - МВФ, Сусветнага банка, ЕБРР. Гэта пацвярджаюць і запланаваныя ў ходзе візіту ў Беларусь сустрэчы з прадстаўнікамі місіі МВФ і ПРААН.

Акрамя таго, візіт стане дадатковым імпульсам для ўзмацнення работы па ўступленні ў СГА ўнутры краіны. "Гэта сігнал органам дзяржкіравання, бізнес-супольнасці аб тым, што мы пераходзім ужо да сур'ёзных фінішных аперацый па падрыхтоўцы краіны да ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, - заўважыў Андрэй Кабякоў. - Ад імя ўрада хачу сказаць, што мы будзем прыкладаць усе неабходныя намаганні, каб максімальна выгадна для нашай краіны і аператыўна завяршыць перагаворны працэс па далучэнні краіны да СГА".

Прэм'ер-міністр асобна падкрэсліў, што Беларусь як член Еўразійскага эканамічнага саюза ўжо жыве па нормах і правілах СГА, паколькі яны пакладзены ў аснову права ЕАЭС. "Акрамя таго, Беларусь зрабіла значны своеасаблівы ўклад у перагаворны працэс па далучэнні да СГА за кошт "звязвання" мытнага тарыфу на ўзроўні расійскіх абавязацельстваў. Інакш кажучы, з аднаго боку, мы ў пераважнай большасці жывём па нормах і правілах арганізацыі, з іншага боку, выгад, якія атрымліваюць члены СГА, мы не маем", - сказаў кіраўнік урада.

Беларусь разлічвае правесці чарговае, 10-е пасяджэнне рабочай групы па далучэнні да СГА ў сакавіку 2018 года. Да гэтага часу плануецца падрыхтаваць другую рэдакцыю праекта даклада рабочай групы, максімальна набліжаную да падагульняючага варыянта.

Для актывізацыі працэсу плануецца скарыстацца пляцоўкай галоўнага мерапрыемства СГА - 11-й міністэрскай канферэнцыі, якая пройдзе ў снежні 2017 года ў Буэнас-Айрэсе. Беларускую дэлегацыю павінен узначаліць першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі. У Буэнас-Айрэсе Беларусь разлічвае падпісаць пратаколы аб завяршэнні перагавораў па ўступленні ў СГА з 2-3 членамі арганізацыі.

Андрэй Кабякоў прапанаваў абмеркаваць стан і перспектывы перагаворнага працэсу, далейшыя крокі, якія неабходна зрабіць краіне.

Старшыня рабочай групы па далучэнні Беларусі да СГА - пастаянны прадстаўнік Турцыі пры арганізацыі Кемаль Мадэнаглу падзякаваў кіраўніку беларускага ўрада за ўдзел у працэсе далучэння, падтрымку ініцыятыў на высокім узроўні. Паводле яго слоў, у СГА мяркуюць, што ўступленне Беларусі ў арганізацыю адбудзецца ў хуткім часе. "Перагаворы, якія прайшлі апошнім часам, вельмі важныя, каб завяршыць працэс уступлення", - сказаў Кемаль Мадэнаглу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход