У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Чэр 2017

Кабякоў: Правядзенне Дзён культуры Малдовы ў Беларусі сведчыць аб шчырым узаемным інтарэсе

Кабякоў: Правядзенне Дзён культуры Малдовы ў Беларусі сведчыць аб шчырым узаемным інтарэсе

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне Дзён культуры Малдовы ў Беларусі сведчыць аб шчырым узаемным інтарэсе дзвюх краін. Такое меркаванне выказаў 6 чэрвеня прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у Белдзяржфілармоніі на цырымоніі адкрыцця Дзён культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта знамянальная падзея ў двухбаковых адносінах паміж Беларуссю і Малдовай, якая сведчыць аб шчырым узаемным інтарэсе, культурных дасягненнях нашых народаў, імкненні развіваць і ўмацоўваць супрацоўніцтва паміж краінамі", - сказаў прэм'ер-міністр. Андрэй Кабякоў упэўнены, што менавіта культура з'яўляецца адным з асноўных фактараў умацавання дружбы паміж народамі. "Насуперак усім складанасцям сучаснага жыцця, мастацтва здольна напаўняць нашу рэчаіснасць асаблівым святлом і цеплынёй, захоўваючы і прымнажаючы добрыя традыцыі дружалюбных адносін, садзейнічаць захаванню міру і згоды", - дадаў ён.

"Мы з задавальненнем канстатуем, што на працягу апошніх гадоў развіццё беларуска-малдаўскіх адносін, якія будуюцца на трывалым фундаменце гістарычных і культурных сувязей, актывізавалася ва ўсіх сферах і набывае дадатную дынаміку", - заўважыў прэм'ер-міністр.

Ён звярнуў увагу, што малдаўскія выканаўцы сталі пастаяннымі і жаданымі гасцямі на розных фестывалях, якія праходзяць у Беларусі, - "Славянскі базар у Віцебску", "Зямля пад белымi крыламi" ў Мазыры і іншых. Паводле слоў прэм'ер-міністра, добрай традыцыяй стала правядзенне Дзён культуры, і гэта садзейнічае ўмацаванню брацкіх сувязей.

Андрэй Кабякоў расказаў, што 6 чэрвеня ў Мінску бакамі быў падпісаны план сумесных мерапрыемстваў у сферы культуры на 2017-2019 гады, што з'яўляецца пацвярджэннем жадання і далей развіваць культурнае супрацоўніцтва. Прэм'ер-міністр дадаў, што з нагоды святкавання ў 2017 годзе 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі запланаваны шэраг цікавых мерапрыемстваў, у тым ліку ўстаноўка бюста беларускага першадрукара Францыска Скарыны ў Кішынёве.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп выказаў меркаванне, што міжнацыянальны дыялог і павага культурнай разнастайнасці павінны быць вызначальнымі элементамі сучаснага свету, у якім народы ўсё больш цесна звязаны паміж сабой. Паводле слоў прэм'ер-міністра, усведамленне таго, што культура садзейнічае сацыяльнай з'яднанасці, дапамагае разглядаць яе ў якасці магутнага рэсурсу, які эфектыўна садзейнічае вырашэнню любых задач.

У цэлым Павел Філіп выказаў меркаванне, што культурнае супрацоўніцтва дзвюх кран з году ў год будзе станавіцца ўсё больш маштабным, а адносіны паміж Малдовай і Беларуссю можна лічыць узорнымі, заснаванымі на ўзаемнай павазе.

Дні культуры Малдовы праходзяць 6-7 чэрвеня. У праграме - выступленне ансамбля песень і танцаў "Флуераш" з канцэртамі на сцэне Белдзяржфілармоніі і Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ў Бабруйску.

Акрамя таго, міністр культуры Малдовы Моніка Бабук у час візіту наведала Нацыянальную кінастудыю "Беларусьфільм", музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальную бібліятэку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс