У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Чэр 2015

Кабякоў: Правядзенне "Белагра" стала прызнаннем лідзіруючай ролі Беларусі ў АПК на постсавецкай прасторы

Кабякоў: Правядзенне

5 чэрвеня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Правядзенне выстаўкі "Белагра" на працягу столькіх гадоў - гэта своеасаблівае прызнанне лідзіруючай ролі Беларусі на постсавецкай прасторы ў галіне аграпрамысловага комплексу. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў пасля наведвання выстаўкі, якая ў гэтым годзе праходзіць ужо 25-ы раз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў прэм'ера, "Белагра" сёння можна па праву лічыць брэндам усёй выставачнай дзейнасці Беларусі. Гэта самая значная выстаўка, якая праводзіцца ў рэспубліцы, што само па сабе не дзіўна, паколькі і задачы перад аграпрамысловым комплексам стаяць адпаведныя, у прыватнасці па выхадзе на $7 млрд экспарту сельгаспрадукцыі. Андрэй Кабякоў лічыць, што ёсць усе перадумовы, каб гэта заданне выканаць.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў наведаў міжнародную выстаўку "Белагра""У цэлым правядзенне такіх выставак (а ў гэтым форуме прымае ўдзел больш за 500 кампаній з 23 краін) - гэта своеасаблівае прызнанне лідзіруючай ролі Рэспублікі Беларусь на постсавецкай прасторы ў галіне аграпрамысловага комплексу, - адзначыў кіраўнік урада. - Таму што краіна, якая не можа сама вырабіць і забяспечыць штогадовае абнаўленне выставачных прадуктаў, не зможа забяспечыць такі шырокі ўдзел і выклікаць такі моцны інтарэс замежных удзельнікаў". А паколькі выстаўцы "Белагра" ўжо 25 гадоў і колькасць удзельнікаў з кожным годам толькі расце, гэта і ёсць своеасаблівае галасаванне, ацэнка, у тым ліку і знешняя, дасягненняў рэспублікі, упэўнены прэм'ер-міністр.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў наведаў міжнародную выстаўку "Белагра"На яго погляд, сёння выстаўка - гэта тое месца, дзе сустракаюцца спажывец і вытворца, дзе можна ў комплексе выказаць свае заўвагі, пажаданні, каб прадукцыя, што вырабляецца, карысталася больш высокім попытам, адпавядала больш высокім тэхнічным характарыстыкам.

Андрэй Кабякоў азнаёміўся з экспазіцыяй выстаўкі, пагутарыў з вытворцамі. Ён адзначыў, што сфера АПК у Беларусі дастаткова дыферэнцыравана, у рэспубліцы вырабляецца шырокі спектр прадукцыі па самых розных напрамках. "І штогадовая колькасць наведвальнікаў (каля 60 тыс.) пацвярджае інтарэс да гэтай прадукцыі. Такая запатрабаванасць сведчыць аб правільнасці стратэгічна выбранага шляху - выйсці ад проста самазабеспячэння прадукцыяй на ўзровень экспартуючай краіны-вытворцы", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў наведаў міжнародную выстаўку "Белагра"Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра" адкрылася ў Мінску 2 чэрвеня. Работа выстаўкі прадоўжыцца па 6 чэрвеня. У гэтыя ж дні ў рамках аграпрамысловага тыдня ў Мінску праходзяць яшчэ два міжнародныя форумы - "Белферма-2015" і "Белпрадукт-2015". Сярод удзельнікаў выставак кампаніі з Аўстрыі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Літвы, Латвіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Італіі, Кітая, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс