У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Май 2016

Кабякоў прапануе Ірану вывесці супрацоўніцтва з Беларуссю ў эканоміцы на якасна новы ўзровень

Кабякоў прапануе Ірану вывесці супрацоўніцтва з Беларуссю ў эканоміцы на якасна новы ўзровень

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прапануе Ірану вывесці эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю на якасна новы ўзровень. Аб гэтым кіраўнік беларускага ўрада заявіў сёння на сустрэчы з міністрам прамысловасці, шахт і гандлю Ірана Махамадам Рэзой Нематзадэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы дзяржавы дасягнулі нядрэнных вынікаў супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы, навуцы і тэхналогіях, адукацыі, культуры. Аднак аб'ём узаемнага гандлю паміж нашымі краінамі пакуль невялікі, у 2015 годзе ён склаў каля $70 млн, што яўна не адлюстроўвае існуючы патэнцыял. Упэўнены, што наша гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне ў бліжэйшай перспектыве выйдзе на якасна новы ўзровень, і мы зможам значна павялічыць узаемны тавараабарот", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, прыярытэт супрацоўніцтва на цяперашнім этапе - рэалізацыя дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам на 2016-2017 гады.

Прэм'ер-міністр пацвердзіў гатоўнасць прадпрыемстваў нарошчваць пастаўкі ў Іран шырокага спектра беларускай тэхнікі і забяспечваць яе якаснае абслугоўванне. "Беларускія экспарцёры зацікаўлены ў пашырэнні паставак такой запатрабаванай на іранскім рынку прадукцыі, як грузавыя аўтамабілі, кар'ерная, дарожна-будаўнічая, камунальная, сельскагаспадарчая тэхніка, нафтахімічная прадукцыя", - заўважыў ён.

Кабякоў прапануе Ірану вывесці супрацоўніцтва з Беларуссю ў эканоміцы на якасна новы ўзровеньБеларусь таксама разлічвае на развіццё вытворчай кааперацыі. "Упэўнены, што падтрымка іранскім бокам зборачнай вытворчасці грузавых аўтамабіляў і пасажырскіх аўтобусаў МАЗ у Тэбрызе стане станоўчым прыкладам умацавання кааперацыйных сувязей дзвюх краін", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Што датычыцца інвестыцыйнага супрацоўніцтва, то іранскія кампаніі рэалізуюць у Беларусі 9 значных інвестпраектаў агульным коштам амаль $700 млн. Інвестыцыі паступаюць галоўным чынам у ажыццяўленне прамысловых, транспартна-лагістычных, сельскагаспадарчых праектаў, будаўніцтва аб'ектаў гандлю і гасцінічнай сферы. Шэрагу кампаній Ірана прадастаўлены льготы пры рэалізацыі гэтых праектаў.

"Упэўнены, што ў беларуска-іранскага супрацоўніцтва вялікія перспектывы, і мы са свайго боку адзначаем гатоўнасць прыняць усе неабходныя меры для іх напаўнення практычным зместам", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Махамад Рэза Нематзадэ ў сваю чаргу выказаў удзячнасць за цёплы прыём у Беларусі і выказаў гатоўнасць актывізаваць супрацоўніцтва па розных напрамках работы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску