У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Крс 2015

Кабякоў: Прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў можа быць выкарыстана для аднаўлення і развіцця эканомікі Ірака

Кабякоў: Прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў можа быць выкарыстана для аднаўлення і развіцця эканомікі Ірака

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў можа быць выкарыстана для аднаўлення і развіцця эканомікі Ірака. Такую прапанову агучыў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Ірака Ібрагімам аль-Джафары, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі ёсць шмат прадпрыемстваў, прадукцыя якіх можа быць актыўна выкарыстана для аднаўлення і развіцця нацыянальнай эканомікі Ірака. Многія беларускія брэнды, такія як трактары "Беларус", грузавікі МАЗ, дарожна-будаўнічая тэхніка "Амкадор", даўно вядомы іракскаму спажыўцу сваёй надзейнасцю і разумнай цаной", - сказаў прэм'ер-міністр.

Як адзначыў Андрэй Кабякоў, Беларусь - дзяржава з адкрытай эканомікай, больш як палавіна прадукцыі, што вырабляецца ў краіне, пастаўляецца на экспарт. "У сваім рэгіёне Беларусь утрымлівае стабільна лідзіруючыя пазіцыі ў галіне хіміі, нафтахіміі, сельскагаспадарчым і аўтамабільным машынабудаванні, у прамысловым комплексе, з'яўляецца лідарам па ўзроўні развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Наша краіна практычна поўнасцю забяспечвае сябе прадуктамі харчавання і экспартуе значны аб'ём сельскагаспадарчай прадукцыі на сусветны рынак", - заўважыў кіраўнік урада.

Кабякоў: Прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў можа быць выкарыстана для аднаўлення і развіцця эканомікі ІракаПаводле яго слоў, беларускі бок настроены на пашырэнне партнёрства з Іракам па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. "У нашых краін багаты вопыт паспяховага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў мінулым, аднак сённяшні ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва ў гэтай сферы далёка не адпавядае нашаму патэнцыялу", - лічыць прэм'ер-міністр.

Пры гэтым ён дадаў, што дзве краіны - даўнія добрыя партнёры, і канструктыўнае супрацоўніцтва з Іракам з'яўляецца адным з важных напрамкаў знешняй палітыкі Беларусі. "Сёння, калі народ Ірака вядзе складаную напружаную барацьбу з тэрарыстычнымі групоўкамі, я хацеў бы пажадаць нашым сябрам у Іраку мужнасці, адзінства, хуткай перамогі ў барацьбе з тэрарызмам, дасягнення міру, стабільнасці, росквіту", - сказаў Андрэй Кабякоў.

"Я разлічваю, што ваш візіт і яго вынікі будуць садзейнічаць таму, што мой калега з Ірака наведае нашу краіну. З нецярпеннем чакаем яго візіту", - дадаў кіраўнік урада, звяртаючыся да Ібрагіма аль-Джафары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс