Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Чэр 2015

Кабякоў: Поспехі Беларусі ў касмічнай сферы дасягнуты ў цесным супрацоўніцтве з Раскосмасам

Кабякоў: Поспехі Беларусі ў касмічнай сферы дасягнуты ў цесным супрацоўніцтве з Раскосмасам

23 чэрвеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Поспехі Беларусі ў касмічнай сферы дасягнуты ў цесным супрацоўніцтве з Раскосмасам. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з кіраўніком Раскосмасу Ігарам Камаровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі ёсць навуковы і вытворчы патэнцыял, а таксама вопыт стварэння навукова-тэхнічнай прадукцыі касмічнага прызначэння. Трэба адзначыць, што значныя поспехі нашай краіны ў сферы касмічнай дзейнасці дасягнуты ў цесным супрацоўніцтве з Раскосмасам", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Сёння раніцай быў падпісаны пратакол паміж Раскосмасам і НАН Беларусі па выніках візіту дэлегацыі Раскосмасу ў Мінск. "Яго рэалізацыя дасць магчымасць паспяхова прадоўжыць супрацоўніцтва ў касмічнай сферы", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік Раскосмасу адзначыў, што падпісанне пратакола планавалася на працягу тыдня - дзесяці дзён пасля візіту. "Але калегі эфектыўна папрацавалі і ўсе пытанні вырашылі за вельмі кароткі час, мы падпісалі ўжо ўсе неабходныя дакументы", - сказаў ён.

Цяпер рэалізуецца шэраг сумесных праграм Саюзнай дзяржавы па касмічнай тэматыцы. "Дзякуючы вынікам такога ўзаемадзеяння дасягнуты значныя поспехі ў галіне касмічнай дзейнасці, забяспечаны высокі ўзровень кааперацыі беларускіх і расійскіх арганізацый у прамысловасці, навуцы і адукацыі. Многія вынікі распрацовак адпавядаюць сусветнаму ўзроўню і садзейнічаюць росту канкурэнтаздольнасці беларускай касмічнай прадукцыі", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Размова ідзе аб стварэнні мэтавай навуковай бартавой апаратуры дыстанцыйнага зандзіравання зямлі, мікраэлектроннай і электроннай кампанентнай базы, праграмна-апаратных комплексаў лічбавай апрацоўкі касмічнай інфармацыі і іншых распрацоўках.

"Тэрмін службы касмічнага апарата, выведзенага на арбіту летам 2012 года, мае свае межы. Пара падумаць аб абнаўленні касмічнага сегмента гэтай сістэмы з адначасовым паляпшэннем яе характарыстык. Такое абнаўленне і прадугледжваецца ажыццявіць у рамках цяперашняй кааперацыі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Акрамя таго, ён паведаміў, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стварае нанаспадарожнік, які таксама плануецца запусціць з дапамогай расійскіх калег.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі