У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Кст 2016

Кабякоў: Мінск заўсёды быў і застаецца ў цэнтры інтэграцыйных працэсаў СНД

Кабякоў: Мінск заўсёды быў і застаецца ў цэнтры інтэграцыйных працэсаў СНД

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск заўсёды быў і застаецца ў цэнтры інтэграцыйных працэсаў СНД. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пашыраным пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінск заўсёды быў і вось ужо 25 гадоў застаецца ў цэнтры інтэграцыйных працэсаў, - падкрэсліў прэм'ер-міністр. - Упэўнены, што і сённяшняе пасяджэнне прыўнясе новыя вехі ў развіццё інтэграцыі на прасторы Садружнасці".

Гэта першае пасяджэнне кіраўнікоў урадаў СНД пасля пасяджэння кіраўнікоў дзяржаў у Бішкеку, дзе пацверджана агульная гатоўнасць захаваць Садружнасць як паўнацэнную рэгіянальную міждзяржаўную арганізацыю. "Рашэннем аб адаптацыі СНД да сучасных рэалій зададзены вектар далейшага развіцця Садружнасці. Цяпер перад намі стаіць задача па павышэнні эфектыўнасці работы статутных і іншых органаў СНД, мінімізацыі фінансавых затрат на іх функцыянаванне", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

На яго думку, парадак дня СНД істотна можа быць дапоўнены ініцыятывамі, вылучанымі ў ходзе праведзенай у Мінску міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "25 гадоў СНД: вынікі і перспектывы". "На канферэнцыі выпрацаваны прапановы па больш поўным раскрыцці патэнцыялу Садружнасці практычна па ўсіх напрамках супрацоўніцтва, - дадаў прэм'ер-міністр. - Я шчыра перакананы ў тым, што работа па рэалізацыі гэтых і іншых прапаноў паслужыць умацаванню аўтарытэту СНД на міжнароднай арэне, зробіць Садружнасць больш гібкай і моцнай".

Цэнтральнымі для краін СНД застаюцца пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння. "Намі распрацаваны стратэгіі эканамічнага развіцця на перыяд да 2020 года. Задачы пастаўлены сур'ёзныя. Дакумент ахоплівае больш за 20 напрамкаў і налічвае 290 практычных мерапрыемстваў, - расказаў Андрэй Кабякоў. - Іх рэалізацыя прызначана стварыць рэальныя ўмовы для ўстойлівага развіцця эканомік нашых краін, структурных пераўтварэнняў у розных сферах дзейнасці. Упэўнены, што няўхільная рэалізацыя стратэгіі надасць дадатковую дынаміку дагавору аб зоне свабоднага гандлю".

Сёння кіраўнікі ўрадаў разгледзелі ход рэалізацыі палажэнняў дагавора аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года і пазітыўна ацанілі іх выкананне. На сённяшні дзень бакамі ўзгоднены правілы і працэдуры рэгулявання дзяржаўных закупак, ажыццяўляецца падрыхтоўка дакумента, які будзе рэгламентаваць свабодны гандаль паслугамі. Бакі выконваюць узятыя абавязацельствы ў частцы экспартных пошлін, захоўваюць умовы прымянення тэхнічных, санітарных і фітасанітарных мер ва ўзаемным гандлі. Прадугледжаныя дагаворам механізмы вырашэння гандлёвых спрэчак уяўляюцца найбольш эфектыўным шляхам дасягнення ўзаемавыгадных вынікаў, а ўстараненне бар'ераў у гандлі таварамі і паслугамі садзейнічае развіццю ўзаемнага гандлю і эканамічнаму росту яго ўдзельнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс