У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Чэр 2015

Кабякоў: Грошы ўкладваць трэба ў новыя перспектыўныя напрамкі эканомікі

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў лічыць найбольш правільным укладваць грошы ў новыя перспектыўныя напрамкі эканомікі. Аб гэтым кіраўнік урада заявіў у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў прэм'ера, знайсці грошы сёння не галоўная праблема. Аб гэтым нядаўна заявіў і кіраўнік дзяржавы, выступаючы на адкрыцці беларуска-індыйскага бізнес-форуму. "Галоўная праблема, каб былі праекты, якія сапраўды будуць гарантаваць акупнасць укладзеных грошай, і тое, што гэта сапраўды праекты, якія неабходны нам для ўласнага развіцця, для магчымасці паставак на экспарт", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

На яго погляд, дастойнымі ўкладаў сёння з'яўляюцца найбольш развітыя галіны айчыннай эканомікі, у якіх краіна мае пэўныя канкурэнтныя перавагі. Разам з тым прэм'ер адзначыў: "Але я думаю, што трэба ўкладвацца ў новыя напрамкі, якія будуць у XXI стагоддзі дамінаваць".

"Нам патрэбны самыя сучасныя вытворчасці, сучасныя тэхналогіі з тым, каб дабаўляючы нашы вынікі, перш за ўсё, інтэлектуальнай працы і высокакваліфікаванай рабочай сілы, мы атрымлівалі новы прадукт, які забяспечыць імпартазамяшчэнне на нашым унутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза", - падкрэсліў кіраўнік урада. "Для пачатку - імпартазамяшчэнне, а потым - экспартная экспансія", - дадаў ён.

Пры гэтым прэм'ер адзначыў, што прыцягненне высокіх тэхналогій будзе своеасаблівым каталізатарам для ўласных распрацовак. Што ж датычыцца чалавечага рэсурсу, то з гэтым у рэспубліцы, паводле яго слоў, праблем няма.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс