У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Жнв 2016

Кабякоў: Эканоміка павінна быць збалансаванай і даваць магчымасць рэалізоўваць прыярытэты на пяцігодку

Кабякоў: Эканоміка павінна быць збалансаванай і даваць магчымасць рэалізоўваць прыярытэты на пяцігодку

2 жніўня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Эканоміка Беларусі павінна быць збалансаванай і даваць магчымасць рэалізоўваць прыярытэты развіцця на бягучую пяцігодку, заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў "Аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2017 год і параметраў асноўных паказчыкаў на 2018-2019 гады, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскага бюджэту на 2017 год", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны мець збалансаваную эканоміку, што дае магчымасць рэалізоўваць прыярытэты развіцця на бягучую пяцігодку, замацаваныя ў асноўных палажэннях пяцігадовай праграмы, якія былі адобраны на пятым Усебеларускім народным сходзе. Галоўны прыярытэт - збалансаванасць плацежнага балансу і бюджэту, зніжэнне інфляцыі. На гэта павінны быць настроены ўсе інструменты эканамічнай палітыкі", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: Эканоміка павінна быць збалансаванай і даваць магчымасць рэалізоўваць прыярытэты на пяцігодкуПаводле яго слоў, задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі цесна ўвязаны з праектам бюджэту і асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі. "У канцы чэрвеня, літаральна праз тыдзень пасля пятага Усебеларускага народнага сходу, мы падрабязна разгледзелі канцэптуальнасць прагнозу і фінансавай палітыкі, вызначыліся па прынцыповых падыходах да прагназавання эканомікі і фарміравання праекта бюджэту", - нагадаў прэм'ер-міністр. З улікам абмеркаванняў і прапаноў, што паступілі, распрацаваны і ўнесены на разгляд Прэзідыума пакет дакументаў: два праекты ўказаў - "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017 год" i "Аб асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2017 год" i два праекты законаў - "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год" i "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь".

Кабякоў: Эканоміка павінна быць збалансаванай і даваць магчымасць рэалізоўваць прыярытэты на пяцігодкуАндрэй Кабякоў паставіў задачу, каб мэтавыя параметры эканамічнага развіцця адпавядалі мэтавым задачам пяцігодкі. "Мы павінны гарантавана выканаць знешнія абавязацельствы Беларусі без зніжэння золатавалютных рэзерваў. Выплата па дзярждоўгу ў 2017 годзе складзе каля $3,2 млрд разам з працэнтамі", - канстатаваў ён.

Кабякоў: Эканоміка павінна быць збалансаванай і даваць магчымасць рэалізоўваць прыярытэты на пяцігодкуПрэм'ер-міністр падкрэсліў, што неабходна павысіць канкурэнтаздольнасць эканомікі, і перш за ўсё экспарт, за кошт зніжэння выдаткаў, павышэння якасці і знізіць залежнасць эканомікі ад знешняй кан'юнктуры і сыравінных рынкаў. "Мы павінны атрымаць максімальна магчымую аддачу ад базавай, так званай традыцыйнай, эканомікі і дзяржсектара. Задачы для кіраўнікоў дзяржаўных органаў у гэтай сферы вызначаны ўрадам на пасяджэнні Прэзідыума, якое адбылося ў чэрвені. Да іх рэалізацыі падключаны і нашы дыпламаты", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: Эканоміка павінна быць збалансаванай і даваць магчымасць рэалізоўваць прыярытэты на пяцігодкуТаксама павінны быць рэалізаваны меры па стварэнні ўмоў для станаўлення новай эканомікі. "Пад гэтым разумеецца стварэнне новых прадпрыемстваў і вытворчасцей у прыватным і дзяржаўным сектарах, асваенне інавацыйных тэхналогій і выпуск інавацыйнай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, уключэнне ў гэты працэс прыватнага і замежнага капіталу. На базе такой эканомікі да канца пяцігодкі плануецца мець да 75 працэнтаў усяго прыросту ВУП. Гэта прадугледжана і ў праграме дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады", - растлумачыў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску