Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Лют 2015

Кабякоў: Эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і ААЭ неабходна давесці да ўзроўню палітычных кантактаў

Кабякоў: Эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і ААЭ неабходна давесці да ўзроўню палітычных кантактаў

24 лютага, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў неабходна давесці да высокага ўзроўню палітычных кантактаў. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з міністрам эканомікі ААЭ Султанам Бен Саідам аль-Мансуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Высокі ўзровень палітычных адносін пакуль яшчэ не зусім адэкватна дапаўняецца ўзроўнем гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паколькі ўзаемны тавараабарот паміж дзвюма краінамі пакуль не такі значны, як палітычныя кантакты. У нас ёсць добрыя магчымасці для плённага інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прычым як на карысць нашых дзвюх краін, так і ў інтарэсах работы на рынках трэціх краін", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Прэм'ер-міністр нагадаў, што з 1 студзеня 2015 года Беларусь афіцыйна ўдзельнічае ў стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), сфера ўплыву і зона дзеяння якога распаўсюджваецца амаль на 1/6 часткі сушы. "Нашымі партнёрамі з'яўляюцца Расія, Казахстан, Арменія, на падыходзе Кыргызстан і іншыя дзяржавы", - канстатаваў кіраўнік беларускага ўрада.

Андрэй Кабякоў на сустрэчы з міністрам эканомікі ААЭ Султанам Бен Саідам аль-МансурыПаводле слоў Андрэя Кабякова, Беларусь разглядае ААЭ ў якасці прыярытэтнага партнёра на Блізкім Усходзе. "Мы ведаем аб вашых высокіх аб'ёмах знешнегандлёвага абароту, і нам ёсць што прапанаваць вашай краіне з таго, што вырабляецца ў Беларусі. Гэта шырокая гама тавараў, у першую чаргу ў машынабудаванні, нафтахіміі, медыцынскай індустрыі, харчовай прамысловасці, якія могуць быць запатрабаваны ў ААЭ", - падкрэсліў прэм'ер-міністр. Паводле яго слоў, Беларусь гатова прадаставіць любую дадатковую інфармацыю па праектах, якія зацікавяць эмірацкі бізнес.

"Мы зацікаўлены, каб эмірацкі бізнес прыйшоў сур'ёзна і надоўга ў Беларусь. І мы зробім усё магчымае для яго камфортнага функцыянавання", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Султан Бен Саід аль-Мансуры таксама адзначыў, што эканамічныя адносіны паміж дзвюма краінамі пакуль не адпавядаюць высокаму ўзроўню палітычных кантактаў. Пры гэтым ён канстатаваў, што апошнія тры гады назіраецца актывізацыя гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. "Нашы краіны размешчаны не так далёка адна ад адной, мы спадзяёмся, што зможам павялічыць колькасць узаемных візітаў, прычым не толькі ўрадавых, але і прыватнага сектара", - адзначыў Султан Бен Саід аль-Мансуры.

ААЭ - асноўны партнёр Беларусі сярод арабскіх дзяржаў Персідскага заліва. Па выніках 2014 года аб'ём беларускага экспарту склаў $59,3 млн, або 144 працэнта да ўзроўню 2013 года. Імпарт павялічыўся на 16,5 працэнта да $10,4 млн. Сальда дадатнае ў памеры $48,9 млн.

У 2014 года аб'ём эмірацкіх інвестыцый у эканоміку Беларусі дасягнуў $95,1 млн, з іх прамыя замежныя інвестыцыі $4,2 млн. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове склалі $1,57 млн. У Беларусі зарэгістравана 15 арганізацый з удзелам эмірацкага капіталу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі