У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Ліп 2015

Кабякоў: Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Isreal Chemikals Limited

Кабякоў: Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Isreal Chemikals Limited

14 ліпеня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Isreal Chemikals Limited. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з прэзідэнтам і выканаўчым дырэктарам гэтай ізраільскай кампаніі Стэфанам Боргасам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння Isreal Chemikals Limited з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў і экспарцёраў, у тым ліку мінеральных угнаенняў. "Для нас галіна вытворчасці мінеральных угнаенняў (перш за ўсё калійных) з'яўляецца адной з ключавых у эканоміцы краіны, таму нам даволі цікава зверыць гадзіннікі і пашукаць магчымасці для ўзаемнага партнёрства ў гэтай сферы з паважанай сусветнай кампаніяй", - сказаў кіраўнік урада.

Андрэй Кабякоў на сустрэчы з прэзідэнтам і выканаўчым дырэктарам Isreal Chemikals Limited Стэфанам Боргасам

Прэм'ер адзначыў, што Беларусь у цэлым разглядае Ізраіль як аднаго з перспектыўных гандлёва-эканамічных партнёраў. Тавараабарот паміж краінамі сёння даволі актыўна расце, аднак яго ўзровень пакуль зусім не адпавядае патэнцыялу бакоў, лічыць ён.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што апошнім часам ізраільскія кампаніі сталі больш актыўна праяўляць цікавасць да бізнесу з Рэспублікай Беларусь. "Мы вітаем гэта імкненне і гатовы да плённага супрацоўніцтва", - сказаў прэм'ер-міністр. У сувязі з гэтым ён выказаў надзею на тое, што візіт прадстаўнікоў ізраільскай кампаніі паслужыць новым імпульсам руху ў гэтым напрамку. "Магчыма, паразмаўляўшы, мы знойдзем больш перспектыўныя агульныя пункты, якія потым стануць пэўнымі кропкамі росту тавараабароту паміж нашымі краінамі", - падагульніў Андрэй Кабякоў.Андрэй Кабякоў на сустрэчы з прэзідэнтам і выканаўчым дырэктарам Isreal Chemikals Limited Стэфанам Боргасам

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс